Запрашэнне да ўдзелу у «Акадэміі талерантнасці» у Баварыі

«Акадэміі талерантнасці» — праект аб развіцці міжкультурнага дыялогу і барацьбе з нецярпімасцю. Калі Вы неабыякавыя да іншых, працуеце з моладдзю і любіце тварыць і ствараць, то гэты праект абавязкова для Вас!
Падчас «Акадэміі талерантнасці» будзе магчымасць:
 
– пазнаёміцца з крэатыўнымі методыкамі работы па тэме «дыскрымінацыя»;
– наведаць розныя творчыя майстар-класы, нянудныя семінары, лекцыі і дыскусіі;
– даведацца аб розных прычынах, відах і вымярэннях дыскрымінацыі і няроўнасці ў сучасным свеце;
– паўдзельнічаць у цікавай экскурсійнай праграме і набыць новых сяброў.
 
Акадэмія будзе праходзіць 1-8 верасня 2019 у Мюнхене і прыгарадзе Мюнхена.
 
Працоўная мова праекта: руская. Арганізатары пакрываюць усе выдаткі. Для ўдзелу трэба запоўніць рэгістрацыйную форму анлайн да 14 ліпеня 2019 г. Спасылка: https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSecv9DFSHob6t36yz4w9IovqaYS8dB4CzXib21PRh3FFZbzmQ/viewform
 
Жадаем поспеху! 

Вам таксама можа спадабацца

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Гэты сайт выкарыстоўвае Akismet для барацьбы са спамам. Даведайцеся пра тое, яе апрацоўваюцца вашы дадзеныя.