Беларуская Праваабарончая школа і Тэрыторыя правоў абвяшчаюць набор на ўводны курс па правах чалавека.
Чакаецца 3-дзённая праграма для тых, хто толькі пачынае сваё знаёмства з тэмай правоў чалавека. Даты правядзення: 31 кастрычніка – 3 лістапада. Месца правядзення – Польшча. Заяўкі збіраюць да 14 кастрычніка. Для ўзельнікаў няма ўзроставых абмежаванняў – кожны ахвочы можа далучыцца.
Падчас курса ўдзельнікі і ўдзельніцы:
– пазнаёмяцца з гісторыяй правоў чалавека і асноўнымі элементамі канцэпцыі;
– разбяруцца ў сучасных выкліках, якія стаяць перад абаронай правоў чалавека;
– даведаюцца пра дзеянні ў абарону правоў чалавека і грамадскіх інтарэсаў.
Арганізатары забяспечваюць трансфер, пражыванне і харчаванне на час курса. Аднак, візавая падтрымка не аказваецца. Спылка на анкету тут.