З Днём народзінаў, Кастусь!

2 лютага нацыянальнаму герою Беларусі Вінцэнту-Кастусю Каліноўскаму спаўняецца 185 гадоў! 

Кастусь Каліноўскі. Ён жа Яська-гаспадар з-пад Вільні. Наш нацыянальны Герой. Велічны. Шчыры. Заступнік сялянаў. Нязломны. Прыхільнік уніяцкай царквы. Сімвал змагання за свабоду і незалежнасць. Пра яго складалі вершы і паэмы, здымалі фільмы, Караткевіч стварыў шэдэўральныя “Каласы”, у яго імя называлі вуліцы і неафіцыйна галоўную плошчу, яго спадчыну вывучаюць у школе, ягоныя крылатыя выразы сталі прароцтвамі і крыніцай для фармавання светапогляду. Асоба, якая і сёння натхняе і аб’ядноўвае да справы неабыякавых і смелых беларусаў. Сёння Каліноўскаму – 185 гадоў. З Днём народзінаў, Кастусь!

Рэдакцыя “Альтэрнатывы” знайшла ў сеціве на старонцы “Свабоды” працы з вобразам Каліноўскага. Іх аўтары – гэта творчыя людзі яшчэ савецкай эпохі. Вось як у тыя часы яны ўяўлялі выбітнейшую асобу нашай Беларушчыны:   

Віктар Кірылавіч Барабанцаў (1947, Мінск).
“Кастусь Каліноўскі”. 1988.
ДВП, алей. 70,5х60,5 см

Уладзімір Міхайлавіч Жук (1955, Мінск).
З кнігазбору А.Я.Белага “Кастусь Каліноўскі”. 1988.
Цынкаграфія. 21х13,5см

Павел Іванавіч Лук (1956, Мінск).
Медаль “Кастусь Каліноўскі. 1838 – 1988”. 1988.
Гіпс таніраваны. Дм – 31 см.

Аляксандр Сяргеевіч Шатэрнік (1949, Мінск).
Партрэт “Кастусь Каліноўскі”.1988.
Гіпс таніраваны. 55х36х49 см.

Уладзімір Пятровіч Вараб’ёў (1954, Мінск).
“Праект помніка Кастуся Каліноўскага”. 1983 – 1985.
Гіпс таніраваны. 88х31х26 см.

Сяргей Анатольевіч Логвін (1959, Мінск).
“Партрэт. Кастусь Каліноўскі”. 1984.
Гіпс таніраваны. 42х33х30 см.

Сямён Пятровіч Герус (1925 – 2000, Мінск).
“Кастусь Каліноўскі”. 1985.
Літаграфія. 61х44 см.

Мікалай Міхайлавіч Селешчук (1947 – 1996, Мінск).
Ілюстрацыя да кнігі Алеся Якімовіча “Кастусь Каліноўскі”
“Партрэт Кастуся Каліноўскага”. 1976.
Літаграфія. 32х23 см. – 9 шт.

Анатоль Змітравіч Крывенка (1942, Мінск).
“Кастусь Каліноўскі”. 1988.
Папера, вугаль. 40х26 см

Мікола Мікалаевіч Купава (1946, Мінск).
“Кастусь Каліноўскі”. 1978.
Каляровы лінарыт, 50х36 см

Алесь Іванавіч Зіменка (1940, Фаніпаль).
“Слова Кастуся”. 1988.
ДВП, алей. 40х30 см.

Генадзь Пятровіч Фралоў (1959, Мінск).
“Кастусь Каліноўскі”. 1988.
Каляровая літаграфія. 45,5х38,5 см.

Сяргей Пятровіч Прывада (1961, Наваполацк).
“Кастусь Каліноўскі”.1983.
Літаграфія. 43,5х28 см.

Леанід Пакульніцкі, Алена Харабіруш.
“Медаль Камітэта Ушанавання “К.Каліноўскі.За самаахвярнасць”.
Бронза, ліццё. 13х13 см.

Міхась Самуілавіч Басалыга (1942, Мінск).
З нізкі “У бітвах за волю, у бітвх за долю” “Кастусь Каліноўскі”. 1965.
Лінарыт. 61х44 см.

Эдуард Канстанцінавіч Агуновіч (1937, Мінск).
“За годнасць”. 1998.
Афорт. 64х50 см.

Яўген Мікалаевіч Ціхановіч (1911 – 2005, Мінск).
“Кастусь Каліноўскі”. 1974.
Лінарыт, каляровая падцветка. 45х23 см.

Мікалай Лаўрэнцьевіч Несцярэўскі (1931, Мінск).
“Кастусь Каліноўскі”. 1988.
Гіпс таніраваны. 39х28х29 см.

Аляксандр Міхайлавіч Фінскі (1962, Мінск).
Медаль “Кастусь Каліноўскі. Мужыцкая праўда”. 1983.
Бронза, ліццё. Дм – 21,5 см.

Эдуард Барысавіч Астафьеў (1942, Мінск).
Медаль “Кіраўнік сялянскага паўстання Кастусь Каліноўскі”. 1980.
Гіпс. Дм – 20 см.

Яўген Пятровіч Валасевіч (1962, Мінск).
Медаль “Кастусь Каліноўскі”. 1988.
Кераміка, вшчэнне. Дм. – 4 см.

Міхалёва Л.С. (Гродна).
Медаль “К. Каліноўскі – кіраўнік паўстання на Беларусі і Літве. 1863 – 1865”.
Кераміка таніраваная. Дм – 11 см.

Мікалай Лаўрэнцьевіч Несцярэўскі (1931, Мінск).
Медаль “Кастусь Каліноўскі. 1863 – 1864”. 1988.
Кераміка, вашчэнне. Дм – 16 см.

Сяргей Анатольевіч Логвін (1959, Мінск).
Медаль“Кастусь Каліноўскі”.
Гіпс таніраваны. Дм – 16 см.

Сяргей Анатольевіч Логвін (1959, Мінск).
Плакетка “Кастусь Каліноўскі”.
Кераміка, вашчэнне. 10х10 см.

Яўген Аляксандравіч Колчаў (1959, Мінск).
Плакетка “Кастусь Каліноўскі”.
Бронза, ліццё. 12х19 см.

Мікалай Іванавіч Байрачны (1950, Мінск).
Плакетка “Кастусь Каліноўскі. 1838 – 1988”. 1988.
Кераміка, вашчэнне. 22х12,5 см.

Аляксандр Іванавіч Лышчык (1951, Мінск).
Праект помніка Кастусю Каліноўскаму. 1993.
Гіпс таніраваны. 35х35х13 см.

Алесь Сяргеевіч Тарановіч (1955, Мінск).
“1863 год. Кастусь Каліноўскі”. 1983.
Алюміній, чаканка. 77х55 см.

 

 

 

Вам таксама можа спадабацца

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Гэты сайт выкарыстоўвае Akismet для барацьбы са спамам. Даведайцеся пра тое, яе апрацоўваюцца вашы дадзеныя.