Якім быў “Калядны фэст” 10 гадоў таму

“Калядны фэст” – гэта, відавочна, сапраўдная візітная картка беларускай фальклорнай музычнай культуры. 

Асаблівую магію гэтай музычнай падзеі надае дзень правядзення канцэрта. Адбываецца гэта на Каляды, у гонар старажытнага зімовага народнага свята, а таксама Раства. Таму агульная атмасфера імпрэзы, як ніколі, святочная.        

Пасля 2020 г. падобныяканцэрты ў Беларусі сталі, па вядомых прычынах, наўпрост, нерэальнымі. Цяпер цяжка ўявіць, каб вось так вольна ў звычайным клубе маглі сабрацца прыхільнікі беларускай музыкі, размаўляць па-беларуску, апрануць на сябе каларытныя нацыянальная кашулі, а яшчэ і скакаць пад музыку пад бел-чырвона-белым сцягам. Да таго ж, многія музыкі проста фізічна не могуць выйсці на сцэну, бо ўсё яшчэ ўтрымліваюцца ў турмах, ці былі вымушаны збегчы з Беларусі.

Але ж сёння давайце прыгадаем, як 10 гадоў таму ў сталічным клубе праходзіў штогадовы фэст на Каляды, а яшчэ давайце будзем марыць, каб такія імпрэзы як мага хутчэй вярнуліся дадому.  

25 снежня, Мінск, клуб “Re:public”. 10-ы, юбілейны фэст. Выступаюць: “Літы талер”, “Стары Ольса”, “Irdorath”, “Pawa”, “Znich”, “Litvintroll”. Фотаархіў “Альтэрнатывы”:  

На сцэне “Стары Ольса”

Выступае гурт “Irdorath”

Эстафету працягвае “Зніч”, гучыць моцны голас Алеся Таболіча: 

Выступаюць “Літы талер”, далей гурт “Pawa”

Завяршае фэст “Litvintroll”

Твары некаторых гасцей імпрэзы: 

+ Бонус, Стары Ольса грае AVE MARIA:

 

Вам таксама можа спадабацца

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Гэты сайт выкарыстоўвае Akismet для барацьбы са спамам. Даведайцеся пра тое, яе апрацоўваюцца вашы дадзеныя.