У 2017 годзе ўся Літва ўсхвалявалася, калі раптоўна пачала апаўзаць Замкавая гара ў Вільні – сімвал краіны.
Чаму тое здарылася – дакладна сказаць цяжка. Адна з верагодных прычын – ссяканне дрэваў на гары, якое пачалося з 2012 года, што пасля магло адгукнуцца на ўтварэнні апоўзня. З 2017 года па сённяшні дзень улады вядуць аператыўныя працы па захаванню гэтай ўнікальнай гістарычнай славутасці.
Дарэчы, дзякуючы будаўнічым працам тут былі знойдзены парэшткі забітых царскімі вайскоўцамі паўстанцаў 1863-1864 гг., у тым ліку і яго гераічнага лідара Кастуся Каліноўскага.
Падняцца на гару цяпер можна толькі па каменных ходніках з адваротнага баку, а таксама з дапамогай ліфта. Так выглядае старажытная гара сёння:
Цікавы факт: Бадай, сугучна з Замкавай гарой у Вільні, пачаўся апоўзень і на Замкавай гары ў Навагрудку – першай сталіцы ВКЛ. Сімвалічна?..