У сталічным мікрараёне Каменная Горка з пустуючага занядбанага парка імя Уга Чавеса (парк быў названы ў гонар сябра А.Лукашэнкі – былога прэзідэнта Венесуэлы) улады, нарэшце, зрабілі камфортнае месца для адпачынку.
Вось што прынесла доўгачаканая рэканструкцыя: з’явіліся акуратныя ходнікі з пліткі, усталявалі новыя лаўкі і нават альтанкі, сметнікі (некаторыя з іх у “правільных колерах”), ліхтары, зрабілі новыя клумбы і нават пастраліся ўпрыгожыць лакацыю ружамі, палепшыліі спартыўную секцыю, а на ўзвышшы адвялі месца для забаўляльнасці. Цяпер тут сучасная дзіцячая горка з арэлямі і каруселямі. Уласнікі тут жа адчынілі аўтадром, батутную канструкцыю і некалькі іншых атракцыёнаў. Знайшлося месца і для кафэ.
У той жа час, у парку няма фантана (а як жа брэнд “Мінск — горад фантанаў”?), зоны для барбекю, усталяваных мангалаў, агароджанай пляцоўкі для сабак, а таксама асобных роварных дарожак і парковак для іх.
Вашай увазе наш фоташпацыр:
Падаецца, што ў мясцовых жыхароў з’явілася новая кропка, дзе можна бавіць свой вольны час. Але рабіць гэта варта без лішняга кроку “куда ня трэба”, бо месцамі працуе відэаназіранне.