У Гомельскім гарадскім парку ўжо 5-ы год працуе звычайны WC, але пабудаваны ён не за самыя звычайныя для гэтага сродкі.
Гэта тая самая грамадская прыбіральня, якая стала вядомай на ўсю краіну, бо на яе ўзвядзенне пайшло блізу аднаго мільёна даляраў у эквіваленце. Грошы былі з мясцовага бюджэту. Знаходзіцца яна на набярэжнай ракі Сож.
Сёлета “Альтэрнатыва” завітала ў такую славутую мясціну і на пабачыла на свае вочы гэтае дзіва. Адным словам — быццам бліскучы трон пасярод узвышша. Затое, насамрэч, працуе. Цывілізацыя, як ніяк.
Адзін з мясцовых, які пабачыў нашую цікавасць да аб’екта, вырашыў падзяліцца сваім меркаваннем, цытуем: “Построили, чтобы деньги помыть, лучше бы зарплату уборщицам подняли”.