Як упрыгожаны Мінск да навагодніх святаў

Ужо тыдзень, як на галоўных праспектах, вуліцах і плошчах беларускай сталіцы ззяюць святочныя агні ў гонар Раства і Новага 2019 года. Як сёлета ўлады ўпрыгожылі цэнтр Мінска – перадасць адмысловы фотасэт нашай прэс-службы.

У гэтым годзе, відавочна, разнастайных дызайнерскіх форм і прыгожых анімацый стала яшчэ больш. Дзякуючы лямпачкам-пікселям, галоўная яліна на Кастрычніцкай плошчы набыла яскравы выгляд і дэманструе захапляльныя фарбы ды ўзоры. Таксама новенькі падыход скарысталі і для ялінкі на Нямізе – тут яе пераўтварылі ў прыгажуню-нявесту, накрытую празрыстым белым вэлюмам. Гэты шэдэўр нават адзначыў тэлеканал Euronews у рэйтынгу 20-ці найлепшых навагодніх ялін Еўропы. 
 
Такі ён, Мінск, напярэдадні 2019 года:
 
 
Узгадаць, як быў упрыгожаны Мінск у 2016 г. і ў 2017 г. можна праз спасылкі: https://alternativaby.net/cikavostki-navagodnyaj-ilyuminacyi-belaruskaj-stalicy/, https://alternativaby.net/novogodnyaya-illyuminaciya-minska/ 
 

Вам таксама можа спадабацца

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Гэты сайт выкарыстоўвае Akismet для барацьбы са спамам. Даведайцеся пра тое, яе апрацоўваюцца вашы дадзеныя.