На мінулых выходных у Рэчыцы было горача, а яшчэ брудна, запылена, шумна, ярка, экстрэмальна, захапляльна і вельмі відовішчна!
Усё таму, што ў гэтым куточку Гомельшчыны, на беразе Дняпра, праходзілі пазадарожныя (Off road) спаборніцтвы. Мерапрыемства было прысвечана Дню народзінаў клуба “Кольцевая гонка”. Чым не нагода адарвацца ад цяперашніх жахаў і здабываць асалоду ад гэтага шоу!?
У трох заездах прымалі ўдзел матацыклы Enduro, джыпы ў катэгорыях турызм і хард, а таксама квадрацыклы ATV і UTV. Сярод удзельнікаў былі заўважаны каманды з Бабруйска, Светлагорска, Магілёва, а таксама транспарт з расейскімі нумарамі.
Проста апісаць убачанае словамі даволі цяжка. Тут, як кажуць, лепш адзін раз убачыць, чым сто разоў пачуць. Вашай увазе фотарэпартаж “Альтэрнатывы” з месца гарачых падзей: