Як у філіяле Веткаўскага музея ладзяць Калядныя вечарыны

Філіял Веткаўскага музея ў Гомелі ўжо не першы год арганізоўвае яскравыя культурніцкія імпрэзы, якія з цікавасцю і імпэтам перадаюць старадаўнія звычаі і традыцыі беларусаў.  

Прадстаўнік “Альтэрнатывы” завітаў у гэтыя святочныя дні на калядную этна-вечарыну “Хрыстос нарадзіўся на вашым двары” і зафіксаваў, чым было адметнае гэтае мерапрыемства. Дарэчы, івенты веткаўскіх музейшчыкаў становяцца ўсё болей і болей цікавымі сярод грамадства, што адлюстроўваюць аншлагі і пазітыўная рэакцыя на падзеі ў сацыяльных сетках.        

Вечарына “Хрыстос нарадзіўся на вашым двары” паяднала ўсе вясёлыя звычаі ды традыцыі каляднага часу. 

Дырэктар музея спачатку зрабіў невялікі аповед пра Раство Хрыстова, пра традыцыйны калядны стол, з абавязковымі элементамі — куццёй і сенам пад абрусам. Потым гасцям распавялі пра галоўных герояў каляднага вечара — зорку, казу і мядзведзя, і пра тое, што з імі трэба рабіць. Замацавалі на практыцы — павалілі і паднялі казу, а пасля мядзведзя. Адметна, што госці вечарыны самі прымаюць ўдзел у калядаванні. Шчадравалі, глядзелі батлеечнае прадстаўленне пра Цара Ірада, а яшчэ танчылі ды спявалі.  

Душой і рухавіком свята быў Пятро Цалко, дырэктар веткаўскага музея. Нажаль, у наступным годзе з ім не працягваюць працоўны кантракт, аб чым ён паведаміў на сваёй старонцы ў інстаграм. 

Вось у якой атмасферы праходзіла свята. Спадзяемся, будзе праходзіць і далей. Калі ласка: 

 

 

Вам таксама можа спадабацца

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Гэты сайт выкарыстоўвае Akismet для барацьбы са спамам. Даведайцеся пра тое, яе апрацоўваюцца вашы дадзеныя.