Сябры ініцыятыўнай групы па вылучэнні мяне, Алега Корбана, кандыдатам у дэпутаты Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў вядуць актыўны збор подпісаў. Праца ў самым разгары!
Мінск, Кальварыйская выбарчая акруга, мікрараён Харкаўская. Для збора подпісаў выбаршчыкаў ажыццяўляецца абыход кватэр, без гэтага ніяк беспартыйныя грамадзяне не могуць вылучыцца ў дэпутаты. Такія правілы і мы іх падзяляем.
Асноўная частка мясцовых жыхароў на нас, няпрошаных гасцей, рэагуе даволі пазітыўна, з разуменнем нашай справы. Але пры гэтым бачна, большасць людзей не верыць у справядлівыя выбары ў нашай краіне ды не маюць жадання ісці на выбарчыя ўчасткі для галасавання, бо як яны кажуць, “нічога ня зменіцца, усё ўжо вядома” і г.д. З аднаго боку, усё правільна, а з другога ёсць слушны альтэрнатыўны адказ, які мае матывацыю ў такой дзейнасці, напрыклад, каб пашыраць межы нашай свабоды, выкарыстоўваць кампанію для працы з людзьмі і г.д. Што ж, будзем рабіць сваю справу, цяпер галоўнае, атрымаць патрэбную кандыдацкую рэгістрацыю, далей будзем ацэньваць сітуацыю ды прыймаць рашэнне.