Як фэст «Вуліца Бразіл — 2017» палепшыў Мінск

2 верасня вуліца Кастрычніцкая ў Мінску стала галоўным апафеозам культурнага беларуска-бразільскага фестывалю гарадскога мастацтва, што ўжо 4 чацверты год талерантна і шыкоўна праходзіць у нашай краіне.    

Фэст пад адкрытым небам стаў грандыёзным святам на Кастрычніцкай вуліцы – сапраўднай арт-лакацыі Мінска. Імпрэза праходзіла ў фармаце няспыннага карнавалу, танцаў, спартовых забаваў, рознага фастфуду, продажу сувенірнай прадукцыі.   

Наведаць мерапрыемства прыйшло багата народу, паводле падлікаў нашай прэс-службы, ад 20000 да 30000 чалавек. Каб патрапіць на фэст, трэба было прайсці АМАПаўскі фэйс-кантроль. Натуральна, уваход для ўсіх наведвальнікаў быў бясплатны.

 

Смела танчылі як госці з Лацінскай Амерыкі, так і нашыя. Міліцыя ў гэты час пільна сочыць за усімі, такі парадак.

  

  

Такім чынам, дзякуючы бразільцам, шэрая і закінутая вуліца Кастрычніцкая, дзе месцяцца заводы і прамысловыя будынкі, за апошнія гады атрымала крэатыўнае афармленне. Адным словам, вуліца атрымала новае жыццё, арт-супольнасць з размахам рэалізавала многія мастацкія задумкі. Чаго толькі не прыдумалі, нават два трамвайныя вагоны патрапілі пад уладу фарбы з адметнай аўтарскай задумкай.   

Апроч Кастрычніцкай, бразільскія мастакі ўпрыгожылі цікавымі графіці і малюнкамі 8 кропак Мінска. Сярод іх – мост насупраць стадыёна Дынама, сцены будынкаў па вуліцы Раманаўская Слабада, Няміга, Кальварыйская.     

 

 

Вам таксама можа спадабацца

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Гэты сайт выкарыстоўвае Akismet для барацьбы са спамам. Даведайцеся пра тое, яе апрацоўваюцца вашы дадзеныя.