Як актуальныя трэнды спалучаюцца ў сталічных новабудоўлях

Рэдакцыя “Альтэрнатывы” патрапіла на будоўлю жылога квартала ЖК “Лайт” (вуліца Калеснікава) і даведалася, што ж змянілася за апошні час у палітыцы ўзвядзення мінскіх новабудоўляў. 

Сёння павялічваецца тэндэнцыя змяншэння плошчы кватэр у аб’ектах класа “эканом” і “стандарт”. Зводзяцца да патрабаванняў мінімальных плошчаў у калідорах, а кухні аб’ядноўваюцца з гасцінымі. Гэта дазваляе пабудаваць трохпакаёвую кватэру “еўрафармата” плошчай 63 кв.м.   

У гэтым доме частка кватэр зроблена ў фармаце кватэры-студыі, агульная плошча якой складае 32 кв. метраў. Прыкладна праз месяц гэтая нерухомасць мусіць з’явіцца ў продажы па даволі цікавым кошце – $35000-$40000. Маленькая, але танная.  

Чарнавое аздабленне і выраўнанне сцен больш не ўпісваюцца ў затраты забудоўшчыка. Яшчэ не так даўно пакупнікі новабудоўлі маглі сустракаць кватэры з “чыставой апрацоўкай” ці без яе, а ўжо сёння на рынку замацаваўся варыянт “без чарнавой апрацоўкі”. Гэта значыць кватэра будзе без тынкоўкі сцен і столі, сцяжкі падлогі. Як кажуць, толькі голыя сцены. Затое, гэта яшчэ больш змяншае цану нерухомасці. 

Асаблівая фішка новабуда – шырокія балконы з празрыстымі шклопакетамі. 

Калі дабавіць крэатыву і мастацтва з такіх балконаў можна атрымацца душэўная альтанка. Некаторыя ідэі:

Для людзей з абмежаванымі магчымасцямі прадугледжваюцца адмысловыя пад’ёмнікі.

Імідж новабудоўлі і ўсяго новага квартала ўдасканальваюць больш сучаснай інфраструктурай. Так кожная дваровая тэрыторыя мае дзіцячую пляцоўку з замежнымі ноу-хаў – бяспечнымі каруселямі і арэлямі, атракцыёнамі з горкамі, а падлога пляцоўкі робіцца з гумовых матэрыялаў. Відэаназіранне. Апроч таго фасады будынкаў упрыгожваюць каляровасцю, малюнкамі і абстракцыямі. На прылеглай тэрыторыі мінімум парковак пад аўто, плюс ёсць асобныя месцы для інвалідаў, абавязкова будуюць велагараж, усталёўваюць сучасныя эканамічныя ліхтары, высаджваюць туі і сосны, а некаторыя нават дапаўняюць двары фантанамі.   

Пад’езды ў дамах ужо далёка не з 90-х ГОСТаў – парадная дзвер шкляная, калідоры больш шырокія і пафарбаваныя ў яркія колеры, ліфты не толькі магілёўскія, але і замежнай вытворчасці, надпісы і ўказальнікі больш маштабныя і пераважна беларускамоўныя. 

Вам таксама можа спадабацца

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Гэты сайт выкарыстоўвае Akismet для барацьбы са спамам. Даведайцеся пра тое, яе апрацоўваюцца вашы дадзеныя.