Як адбываецца збор подпісаў за школьныя экскурсіі ў Курапатах

Ужо больш за тыдзень, як актывісты грамадскага аб’яднання “Альтэрнатыва” ладзяць абыход кватэраў мінчукоў са зборам подпісаў у падтрымку прапановы да Міністэрства адукацыі аб уключэнні ў школьную праграму вучэбна-пазнавальных экскурсій ва ўрочышча Курапаты. 

У асноўным, збор подпісаў адбываецца ў мікрараёне Зялёны Луг, што бліжэй да Курапатаў. Паводле актывістаў, асаблівых эксцэсаў пакуль што не было, пераважная частка мінчукоў даволі ахвотна падпісваецца пад дадзеным зваротам. Фотафакт: 

Нагадаем, з 1993 году ўрочышча Курапаты занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як месца пахавання ахвяр палітычных рэпрэсій 1930-1940-х гадоў. Курапаты маюць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці першай катэгорыі, што паводле Закону Рэспублікі Беларусь «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны» адпавядае катэгорыі «найбольш унікальных каштоўнасцяў, духоўныя, эстэтычныя і дакументальныя вартасці якіх уяўляюць міжнародную цікавасць».

Вам таксама можа спадабацца

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Гэты сайт выкарыстоўвае Akismet для барацьбы са спамам. Даведайцеся пра тое, яе апрацоўваюцца вашы дадзеныя.