“Альтэрнатыва” накіравалася на Магілёўшчыну, у знакаміты Бабруйск, і зладзіла маніторынг улюбёных сярод жыхароў месцаў адпачынку ля вады. Скажам адразу — адпачываць тут ёсць дзе, бо горад стаіць на маляўнічай і звілістай Бярэзіне.
Асноўны гарадскі пляж знаходзіцца ў падножжа Санаторыя Леніна. Ён добра дагледжаны, бачна, што тут усталявалі новыя канструкцыі для пераапранання, зроблены валейбольныя пляцоўкі. Як і мае быць, тут дзяжураць ратаўнікі. Сярод паслуг — магчымасць вандроўкі на прагулачным катэры, таксама можна падняцца на аглядную пляцоўку санаторыя ды любавацца краявідамі, а яшчэ і згуляць у шашкі/шахматы.
Другі пляж месціцца на так званым бабруйскім моры. На ўваходзе ўсталявана таблічка, што тут купацца забаронена. Але побач жа стаяць кабінкі для пераапранання. Нягледзячы нават на патруль, бабруйчане адпачываць і тут. Кажуць, што хоць пляж дзікі, але купацца тут камфортней, бо вада стаячая, няма цячэння. Можна прагуляцца падалей углыб і знайсці яшчэ больш зацішнае месца.