Нямецкая фундацыя Zis прапануе моладзі з усяго свету выйграць грант на 600 еўра, каб самастойна арганізаваць паездку ў замежную краіну. Вітаюцца кандыдаты і з Беларусі!
Патрабаванні да ўдзельнікаў:
– Узрост: 16-20 гадоў,
– Любая нацыянальнасць,
– Трэба быць не студэнтам.
Умовы падарожжа:
– Падарожжа павінна быць накіравана на вывучэнне пэўнай тэмы ці праблемы, абраных ўдзельнікамі.
– Гэта мусіць быць самастойнае падарожжа
– Выдаткі пакрываюцца толькі грантам
– Вандроўка мусіць доўжыцца не менш за 4 тыдні
– Пералёт самалётам не дазволены
– Падарожжа ў месцы ўзброеных канфліктаў немагчымае
У кожнага ўдзельніка будзе асабісты ментар, які дапаможа арганізаваць паездку па электроннай пошце.
Пасля паездкі ўдзельнік павінен падрыхтаваць справаздачу (не менш за 8000 слоў) або дзённік сваёй паездкі на англійскай ці нямецкай мове.
Падаць заяўку трэба так: запоўніць анкету на сайце (да 15.02.2020), бацькі павінны запоўніць форму згоды (для ўдзельнікаў любога ўзросту). Спасылка на сайт: https://www.zis-reisen.de/start/.
Жадаем поспехаў!