Актыўная грамадскасць мястэчка Чашнікі, што на беларускай Віцебшчыне, распрацавала мапу для турыстычнага ваяжу па самым адметным кропкам свайго раёна.
Маршрут уключае цікавыя мясціны ў гістарычнай Чарэі і Лукомлі, маляўнічыя краявіды на Лукомскае возера, радзіму вядомага асветніка Васіля Цяпінскага, мемарыял Вішанькі, месца гераічнай бітвы на Уле ў далёкім 1564 годзе, шпацыр па мястэчку і ваколіцам Чашнік. Агульная працягласць — 150 км.
Адзначаецца, што вандроўка будзе цікава не толькі аматарам аўтамабільнага падарожжа, але і падыйдзе для падрыхтаваных раварыстаў.