Вызначаны найбольш смелыя і крэатыўныя фоты ўдзельнікаў “Savokgoodbye!”
Нагадаем, акцыя ладзілася 8 снежня – у 25-тую гадавіну падпісання пагаднення аб спыненні дзейнасці СССР. “Альтэрнатыва” заклікала грамадства адзначыць гэты дзень пазбаўленнем якогасьці атрыбута саветчыны, зрабіць адпаведны фотаздымак і змясціць яго ў сацыяльнай сетцы пад спецыяльным хэштэгам.
Такім чынам, Барыс Анікееў, Марыя Якаўлева, Вольга Зайкіна, акаўнты Jon Snow, Victory Rose – пераможцы флэшмобу “Savokgoodbye!” Такое рашэнне прынялі сябры журы грамадскага аб’яднання “Альтэрнатыва”.
Пераможцаў флэшмобу чакаюць прызы – сувеніры з сімволікай старажытнага герба “Пагоня” і беларускія кнігі. Дзякуем за смеласць і актыўнасць, віншуем!