Грамадскае аб’яднанне “Альтэрнатыва” шчыра віншуе Славацкую Рэспубліку з 73-й гадавінай Славацкага нацыянальнага паўстання і Днём Канстытуцыі!
Мужнасць і рашучасць паўстанцаў у Славакіі падчас нацысцкай акупацыі з’яўляецца яскравым прыкладам самааданасці і любові да Радзімы для ўсіх барацьбітоў за Свабоду і Незалежнасць сваёй роднай зямлі! У гэты дзень мы ўзгадваем тыя гістарычныя падзеі і выказваем вялікую салідарнасць і павагу да славацкага народу! Таксама віншуем з гадавінай важнай падзеі – прыняццем у 1992 годзе Канстытуцыі Славацкай Рэспублікі!
Вітальныя словы амбасадару Славакіі ў Беларусі спадару Ёзэфу Мігашу перадаў кіраўнік “Альтэрнатывы” Алег Корбан на урачыстым прыёме.