Грамадскае аб’яднанне “Альтэрнатыва” шчыра віншуе Рэспубліку Польшча са 100-годдзем здабыцця Незалежнасці!
11 лістапада з’яўляецца сапраўдным сімвалам Свабоды і Адраджэння, новых магчымасцяў і развіцця! У гэты дзень, пасля сканчэння Першай сусветнай вайны, на сусветную карту вярнулася славутая Польская дзяржава! Відавочна, што адраджэнне Польшчы стала магчымым гістарычным фактам дзякуючы вернаму і непахіснаму служэнню грамадства польскай справе, маральнасці і патрыятызму палякаў!
Для нас, беларусаў, польскі цуд – гэта яскравы прыклад і досвед для нашай працяглай барацьбы за Адраджэнне і развіццё Беларускай дзяржаўнасці!
Vivat, Polska!