Усіх студэнтаў Беларусі будзе чакаць размеркаванне

Улады Беларусі рыхтуюць чарговыя крокі рэформы айчыннай сістэмы адукацыі, якія стануць яшчэ адной сур’знай дэматывацыяй моладзі атрымліваць адукацыю ў роднай краіне.

Так на ўчорашняй нарадзе Аляксандра Лукашэнкі па пытаннях адукацыі прагучалі планы карэкцыі Кодэкса аб адукацыі. У прыватнасці, бюджэтнікам збіраюцца павялічыць тэрмін адпрацоўкі на некалькі гадоў, а яшчэ ўвесці абавязковае размеркаванне для студэнтаў-платнікаў, тэрмінам да 5 гадоў. Тэрміны адпрацовак для настаўнікаў і медыкаў пры мэтавым накіраванні могуць вырасці да сямі гадоў.

У выпадку, калі студэнт не захоча пасля атрымання дыплома пайсці на адпрацоўку, ён будзе вінаваты дзяржаве пэўную суму. Сёння, напрыклад, студэнт-бюджэтнік БДУ мусіць сплаціць дзяржаве 40-45 тысячаў рублёў. Колькі трэба будзе заплаціць студэнту-платніку, пакуль не называецца.

Цытата Лукашэнкі:
«Наконт адпрацоўкі мы вызначыліся. Тэрміны, ужо цяпер трэба насельніцтва акуратна інфармаваць пра гэта, мы павялічваем. Мы рыхтуем для сябе спецыялістаў. Мы падрыхтавалі, даём табе першае працоўнае месца – ідзі і працуй. Вось туды трэба, мы цябе туды накіроўваем».

У айчынную сістэму адукацыі, магчыма, будзе убіты яшчэ адзін клін – Генпракурор краіны Андрэй Швед абурыўся колькасцю гадзін ангельскай мовы ў школах, а таксама факультатывам. І дадаў: “Мы што, рыхтуем працоўную сілу для Захада?”, – грозна рэзюмаваўшы сваю думку.

Улічваючы, што выпускнікі беларускіх школ, звычайна, слаба валодаюць ангельскай мовай, хоць і вучаць яе з пачатковых класаў, то робіцца зразумелым, што пасля скарачэння гадзін навучання замежнай мовы вынік можа стаць яшчэ больш горшым.

Па ўсёй верагоднасці, агучаныя планы адукацыйнай рэформы звязаны з вялікім адтокам моладзі з краіны пасля падзей 2020 года ды яўным недахопам працоўных кадраў.

Грамадска-палітычны дзеяч з Барысава Віктар Гарбачоў пракаментаваў на сваёй старонцы ў ФС ідэю рэформы так:

“В царской армии, было время, когда 25 лет служили. И нормально. А тут, понимаешь ли, поступило предложение, 5 или 7 лет отрабатывать после ВУЗа. Платник ты, или бюджетник? А нех, понимаешь ли. Ну, 25 лет, конечно же это уж слишком. Но лет 15, али 20, можно и отработать на одном месте. Стабильность зато. Порядок и чистота. Уверенность в будущем. А нет желания? Плати за отказ. Деньгами плати. Много давайте. Даже больше чем много. Очень много. Зря что-ли учили уму да разуму.

Так что, есть выбор всегда. Или учиться. Или не учиться вообще.

А если вдруг возжелали получить второе высшее, или не дай чаво, третье? Ну, тогда уж точно, 25 лет – и ни дня назад. Раньше думай о родине, а потом о себе”.

Цікава, а ці задаволены ўвядзеннем агульнай адпрацоўкі сябры БРСМ? 

Каментар “Альтэрнатывы”: Відавочна, што такая рэформа выклікае абурэнне сярод студэнцкай моладзі, бо мала хто мае жаданне кудысьці накіроўвацца па размеркаванні, асабліва, ў глухія райцэнтры. І яшчэ на такі працяглы час. Сёння і так шмат моладзі шукае розныя варыянты вучобы за межамі Беларусі, а цяпер, гэтае жаданне ў іх разгарыцца яшчэ болей.

Шкада, але замест паслабленняў у грамадска-палітычным жыцці, увядзення нечага інавацыйнага і карыснага, улады і далей спрыяюць шэрасці і безнадзейнасці, зноў закручваюць гайкі. Такім чынам, наша краіна можа страціць значную частку таленавітай і перспектыўнай моладзі, бо менавіта ёй, у першую чаргу, характэрны ў наш час чамаданны настрой”.

Вам таксама можа спадабацца

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Гэты сайт выкарыстоўвае Akismet для барацьбы са спамам. Даведайцеся пра тое, яе апрацоўваюцца вашы дадзеныя.