УШПД аб’яўляе конкурс для ўдзелу ў праграме 2019 года

Маладых лідараў грамадзянскай супольнасці запрашаюць да ўдзелу ва Усходнееўрапейскай школе палітычных даследаванняў.
Усходнееўрапейская школа палітычных даследаванняў пры Савеце Еўропы аб’яўляе конкурс для ўдзелу ў праграме 2019 года. Запрашаюцца маладыя (да 35 год) грамадзяне Беларусі: палітыкі, грамадскія актывісты, бізнэсоўцы, журналісты, вучоныя ў галіне грамадскіх навук, супрацоўнікі дзяржаўнага сектару.

Заняткі будуць праводзіцца ў выглядзе 3 сесій. Першая будзе праходзіць 20 красавіка ў адной з еўрапейскіх краін, другая сустрэча адбудзецца ў траўні ў Будапешце (Венгрыя), фінальная – у лістападзе ў Страсбургу (Францыя, сталіца Савета Еўропы).  

Удзельнікі школы самі аплочваюць кошт шэнген-візы, а таксама арганізацыйныя выдаткі ў памеры 150 эўра. Астатнія выдаткі аплочваюць арганізатары школы.

Адбор удзельнікаў будзе праходзіць на падставе анкет. Выслаць заяўку неабходна да 20 сакавіка. 

Падрабязнасці і ўзоры дакументаў для падачы заяўкі – у групе Школы на Facebook:

https://www.facebook.com/groups/eesps.call/?fref=gs&dti=397478097015796&hc_location=group

“Альтэрнатыва” шчыра рэкамендуе ўсім актыўным і амбіцыйным паспрабаваць сябе ў школе!  

Вам таксама можа спадабацца

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Гэты сайт выкарыстоўвае Akismet для барацьбы са спамам. Даведайцеся пра тое, яе апрацоўваюцца вашы дадзеныя.