Ушануйма памяць ваяроў бітвы на Уле

26 студзеня гадавіна гістарычнай бітвы на Іван-полі пад Чашнікамі, у выніку якой нашым продкам удалося адстаяць незалежнасць сваёй зямлі ад маскоўскіх захопнікаў.     

Бітва 26 студзеня 1564 г. — эпізод Лівонскай вайны (1558—1583 гг.), бой паміж маскоўскімі і вялікалітоўскімі войскамі, які адбыўся на рацэ Уле на палях калі сяла Іванск.

Гістарычная хроніка паведамляе: Вялікалітоўскае войска пад камандаванне вялікага гетмана Мікалая Радзівіла Рудога, Рамана Сангушкі і Рыгора Хадкевіча, колькасцю ў 8—10 тысяч кавалерыі, перамагло маскоўскую армію пад камандаваннем ваяводы Пятра Шуйскага, колькасцю да 24 тысяч чалавек). Перамога, разам з наступнай перамогай літвінаў на Дуброўне пад Оршай у тым жа годзе, сарвала планы вялікага маскоўскага паходу 1564 года.

Вялікалітоўскае камандаванне ведала пра рух Шуйскага і выслала кавалерыю напярэймы праз лясы. Маскоўскае камандаванне даведалася пра падыход непрыяцеля і пастроіла свае войскі ў баявы парадак. Імклівая франтальная атака, спалучаная з нападам з тылу, павярнула маскоўскае войска наўцёкі. Вялікалітоўская кавалерыя гнала праціўніка «5 міляў» і здабыла вялікі палон.

Адзначаецца, што мясцовыя сяляне прыносілі важныя звесткі пра рух маскоўскага войска, і нават удзельнічалі ў бітве; маскоўскага ваяводу Пятра Шуйскага забіў сякерай адзін з мясцовых сялян.

Фотаздымкі прэс-службы “Альтэрнатыва” з Іван-поля:


Сёння на месцы бітвы знаходзяцца каменні з памятнымі шыльдамі, таксама побач стаяў драўляны крыж, але летам 2022 года ён абваліўся.     

 

Вам таксама можа спадабацца

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Гэты сайт выкарыстоўвае Akismet для барацьбы са спамам. Даведайцеся пра тое, яе апрацоўваюцца вашы дадзеныя.