У замежжы выйшаў пазітыўна-асветніцкі «Беларускі каляндар-2023»

Грамадская кампанія «Будзьма Беларусамі!», Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў і Фонд Kamunikat.org выдалі «Беларускі каляндар-2023» з малюнкамі і словамі на кожны дзень.

Цяпер беларусы замежжа, нават знаходзячыся за тысячы кіламетраў ад радзімы, могуць лёгка замовіць сабе беларускі каляндар. «Будзьма» налічыла ажно 5 прычын, чаму варта гэта зрабіць. Вашай увазе: 

1. Дапамагае вучыць беларускую мову
Каляндар — сапраўдная скарбонка сакавітых, адметных беларускіх слоўцаў, дбайна падабраных руплівымі выдаўцамі. Тэмы самыя розныя: тут і назвы раслінаў і жывёл, назвы інструментаў, прадметаў вопраткі, мэблі, прыродных з’яваў… Нават добрыя знаўцы беларускай мовы знойдуць нешта цікавае для сябе.

2. Дорыць добры настрой
Калі падаецца, што ўсё ў жыцці змрочна і настрою зусім няма, пагартайце хвілінку «Беларускі каляндар». Яскравыя і пазітыўныя малюнкі дапамогуць падняць настрой.

3. Дапамагае планаваць свой час
Гэта функцыя любога календара. Уласна кажучы, для таго яны і створаны. Але ж куды прыямней планаваць, карыстаючыся прыгожым календаром на роднай мове.

4. Прыемны ранішні рытуал.
Новы дзень — новае слова і новы малюнак. Чаму б не пачынаць сваю раніцу з таго, каб глянуць на беларускі каляндар і даведацца, якое слова выдаўцы абралі для гэтага дня? Паспрабуйце! Упэўнены, многім такі рытуал прыйдзеца даспадобы.

5. Шыкоўны падарунак на Новы год і Каляды.
Зімовыя святы ўжо хутка. Самы час падумаць пра падарункі. Калі вы яшчэ не вызначыліся, каму што падарыць, то вось вам падказачка: «Беларускі каляндар» — самы што ні на ёсць універсальны падарунак, які падыдзе для сяброў, для калег, бацькоў, школьнікаў… І нават зусім маленькім дзецям спадабаецца разглядваць каляровыя малюнкі.


Замовіць каляндар з магчымасцю дасылкі ў розныя краіны свету можна на сайце беларускай інтэрнэт-бібліятэкі Камунікат, або праз e-mail shop@kamunikat.com. 

Вам таксама можа спадабацца

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Гэты сайт выкарыстоўвае Akismet для барацьбы са спамам. Даведайцеся пра тое, яе апрацоўваюцца вашы дадзеныя.