У Віцебску раздавалі бел-чырвона-белыя сцяжкі з Пагоняй

19 верасня ў цэнтры Віцебска актывісты грамадскага аб’яднання “Альтэрнатыва” віншавалі жыхароў і гасцей горада з нагоды 28-й гадавіны прыняцця Вярхоўным Саветам БССР новай назвы краіны – Рэспубліка Беларусь і зацвярджэннем дзяржаўнай сімволікі – бел-чырвона-белага сцяга і герба Пагоня.

Побач з гандлёвым цэнтрам “Марко-Сіці” актывісты ўсталявалі адмысловы віншавальны стэнд, а таксама зладзілі для мінакоў раздачу віншавальных улётак і сцяжкоў з гістарычнымі сімваламі беларускай дзяржавы. За час акцыі якіх-небудзь эксцэсаў не ўзнікла.

“Адныя мінакі наўпрост праходзілі вакол нас і не звярталі асаблівай ўвагі, але многія людзі ўсё ж цікаваліся такой незвычайнай акцыяй, запытваючы нас, што ж сёння за свята ў Беларусі. Яны з радасцю бралі сцяжкі і выказвалі нам удзячнасць. Нехта адкрываў для сябе нешта новае. І гэта не можа не радаваць нас, бо па такой рэакцыі добра адчуваецца, што нягледзячы на палітыку афіцыйнай ўлады, шмат людзей усё ж з павагай ставіцца да старажытнай сімволікі нашай краіны, гэта іх роднае”, – каментуе адзін з удзельнікаў акцыі.

Фотарэпартаж з акцыі:

 

 

 

 

Вам таксама можа спадабацца

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Гэты сайт выкарыстоўвае Akismet для барацьбы са спамам. Даведайцеся пра тое, яе апрацоўваюцца вашы дадзеныя.