У Віцебску адбылася сустрэча жыхароў горада са Станіславам Шушкевічам

3 лістапада ў віцебскім арт-пабе “Торвальд” прайшла сустрэча мясцовай грамадскасці з вядомым палітыкам-легендай эпохі 90-х гадоў – Станіславам Шушкевічам.
Дыскусійную сустрэчу пад назвай “Незалежнасць – прарыў у будучыню!” ладзіла ГА “Альтэрнатыва” у рамках доўгатэрміновай кампаніі “За незалежную Беларусь”. Вёў мерапрыемства лідар “Альтэрнатывы” Алег Корбан.
 
 
У памяшканні – аншлаг. Удзельнікі ўважліва слухаюць спіч Станіслава Станіслававіча аб цікавых дэталях падзей 90-х гадоў – таго самага часу, калі Беларусь здабыла сваю Незалежнасць і пачынала першае самастойнае палітычнае жыццё пад ціскам усё той жа савецкай наменклатуры. Пасля выступу ўсе жадаючыя змаглі задаць госцю пытанні, а таксама разам паразважаць, якія перспектывы мае сёння Беларусь, і самае галоўнае, як у цяперашніх умовах магчыма змяняць сітуацыю да лепшага.
 
 
Напрыканцы сустрэчы палітык прэзентаваў сваю кнігу “Моя жизнь. Крах и воскрешение СССР. 25 лет спустя”, а таксама з радасцю падпісаў яе ўсім ахвотным.   
 
 
Аб тым, якія непасрэдна гучалі пытанні, і якое меркаванне выказваў спадар Шушкевіч можна больш падрабязна даведацца праз публікацыю на рэсурсе tut.byhttps://news.tut.by/economics/659904.html.   
 
Кіраўніцтва “Альтэрнатывы” выказвае шчырую ўдзячнасць мясцовым СМІ за асвятленне гэтай падзеі, а таксама дырэктару “Торвальда” за прадстаўленае для сустрэчы памяшканне.  

Вам таксама можа спадабацца

One thought on “У Віцебску адбылася сустрэча жыхароў горада са Станіславам Шушкевічам

  1. Сколько же ему лет, а так хорошо держится. Спасибо за подпись под Беловежским соглашением! Дай Бог ему крепкого здоровья!

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Гэты сайт выкарыстоўвае Akismet для барацьбы са спамам. Даведайцеся пра тое, яе апрацоўваюцца вашы дадзеныя.