У поўны Колас

У гэтым годзе мы адзначаем слынны юбілей – спаўняецца 135 год нашаму песняру, патрыярху беларускай літаратуры Якубу Коласу! 

З гэтай нагоды, я наведаў музей класіка, на вуліцы Акадэмічнай, каля будынка Акадэміі навук у Мінску. У гэтым будынку Якуб Колас правёў апошнія дзесяць гадоў свайго жыцця. Дарэчы, дом быў спецыяльна пабудаваны для Коласа ўрадам БССР. Спачатку ён быў больш, чым на палову драўляным, потым перабудаваны. Стаў ён двухпавярховай сядзібай, прыкладна за год да смерці нашага класіка, у сярэдзіне 1950-х гадоў.  Але, аб усім па парадку.

Якуб Колас нарадзіўся, у вёсцы Акінчыцы, каля Стаўбцоў. Цяпер гэта ў межах горада Стаўбцы. Сапраўднае яго імя – Канстанцін Міцкевіч. Што ж, у палякаў свой Міцкевіч, у нас свой. Можа, каб не было блытаніны, з вядомым польскім ды беларускім паэтам і быў прыдуманы псеўданім Якуб Колас?.. “Дзядзька Якуб”, звалі яго сябры. У музеі, шмат цікавых фатаздымкаў. Вось, напрыклад, Колас, с жонкай і сынам. Вось фота Нясвіжская настаўніцкай семінарыі, дзе Колас вучыўся. Яна не захавалася да сённяшняга часу (цудоўна было б аднавіць). Дом у Пінску, дзе працаваў Колас, таксама не захаваўся, але супрацоўнікі музея, казалі, што ў Пінску створаны невялічкі музей Коласа (на базе школы). 

Якуб Колас друкаваўся ў газеце “Наша Доля”, таксама ў газетах “Вольны сцяг” і “Наша Ніва”. Адзін, з першых яго псеўданімаў быў Тарас Гушча. Гэта яшчэ да рэвалюцыі было. Тут і гадзіннік Якуба Коласа таго часу. Тады ж, была напісана знакамітая “Новая зямля”. Прычым напісаў ён, большаю частку гэтага твора ў Мінскім астрозе (цяпер знакамітая “Валадарка”), дзе сядзеў за удзел у нелегальным настаўніцкім сходзе. 

Зімою 1906—1907 гг. Я. Колас жыў у родных у леснічоўцы Смалярня, без адпаведнага дазволу адкрыў прыватную школу. У 1907 годзе прыехаў у Вільню, пачаў працаваць загадчыкам літаратурнага аддзела «Нашай нівы», але праз некалькі тыдняў паводле загаду паліцыі пакінуў горад. У студзені-красавіку 1908 г. працаваў у прыватнай беларускамоўнай школе ў вёсцы Сані, што ў Талачынскім раёне.

Прыкладна ў гэты час былі напісаны “Песні жальбы” і “Другое чытанне для дзяцей беларусаў”. А таксама “Казкі жыцця”, “Кучаравае дрэва”. Жыў тады Якуб Колас у невялікім доме-хаце, на вуліцы Старажоўскай. Гэта была здымная кватэра. Узнікае думка: можа магчыма яе аднавіць і зрабіць там філіял музея? Старажоўская – гэта сённяшняя вуліца Кісялёва, каля піўзавода. Фотаздымак хаты ёсць у музеі. 

Неўзабаве пачалася Першая сусветная вайна. Якуб Колас быў тады на фронце, у Румыніі, а Лютаўскую і Кастрычніцкую рэвалюцыю Колас сустрэў у гарадку Абаянь Курскай вобласці, у эвакуацыі пасля дэмабілізацыі. Потым, пасля вайны, Якуб Колас вярнуўся ў Мінск.

У дваццатых гадах ХХ стагоддзя былі апубликованы паэмы, «Сымон-музыка» (1925), аповесці «У палескай глушы» (1922), «У глыбіні Палесся» (1928), «На прасторах жыцця» (1926), асобныя лірычныя вершы, п’есы. У трыццатых гадах напісаны цыклы вершаў  «Калгаснае» (1930), «Восеньскае» (1935). Падзеі рэвалюцыі і грамадзянскай вайны адлюстраваны ў аповесці «Дрыгва» (1933). Для творчасці Коласа характэрна глыбокае веданне псіхалогіі беларускага сялянства. У музеі захаваліся фоты Коласа 1920-х гг.

У 1921-27 гг. песняр жыў у пачатку Старажоўскай вуліцы. Затым пераехаў у драўляны дом, які месціўся ў цяперашнім парку Горкага.

Перакананы, парк Горкага, лепш назваць у гонар Якуба Коласа! Помнік Горкаму пры гэтым можна не чапаць, можна і яшчэ адзін аднавіць, 1950-х гг. Каб ніхто не казаў, што мы крыўдзім пралетарскага пісьменніка. Колас жыў у будынку па вуліцы, якая цяпер пераўтварылася ў паркавую алею. Я – за парк Якуба Коласа! 

Шкада, але дом Коласа не захаваўся, згарэў у вайну. У музеі захаваўся фотаздымак гэтага дома. Цяпер на яго месцы іншы дом. Там і мемарыяльная дошка ёсць, што на гэтым месцы быў дом Якуба Коласа. Зрабіць бы там філіял музея Коласа! Кажуць, такія планы ёсць. Цалкам верагодна, што будзе парк Коласа і музей… 

У музеі можна пабачыць рукапісы знакамітых твораў Якуба Коласа. Тое ж “Водгулле”, 1922 года. Якуб Колас тады пісаў і для дзяцей.  Можна нагадаць, тыя ж “Міхасёвы прыгоды” і “Савось-распуснік”. Рабіў пераклады Лермантава і Пушкіна. А самы вядомы твор Коласа міжваеннага часу – гэта знакаміты “Дзед Талаш”. У музеі можна пабачыць пераклады “Дзеда Талаша” на розную мову. Таксама тут ёсць, асабістыя рэчы пісьменніка. Вось торба, стрэльба, фатаздымач. Вось званок, якім карыстаўся Якуб Колас, у 1926 годзе. Вядома, што ён стварыў у тыя часы: “Казкі і расказы палешукоў”, “Крок за крокам”, “На рубяжы”. У музее ёсць брашура, пазначаная К. Міцкевіч, называецца “Мелодыка роднай мовы”. Ён пісаў яе, сумесна з Лёсікам. Тады ж ён актыўна ўдзельнічаў у стварэнні беларускага правапісу, у дзейнасці Інстытута беларускай культуры, будучай Акадэміі навук Беларускай ССР. 

Уплыў народнага песняра Беларусі на сусветную творчасць прызнавалі А. Т. Твардоўскі, М. Ісакоўскі, Н. Грыбачоў. Англійская перакладчыца Вера Рыч параўноўвала «Новую зямлю» з творамі Шэкспіра. 

У 1937-38 годзе, Якуб Колас чакаў арышту, таму, літаральна, спаў адзетым. Потым новая навала – Вялікая Айчынная вайна. Якуб Колас быў вымушаны з’ехаць у эвакуацыю, на станцыю Клязьма, дзесьці ў Расіі, пасля ў Ташкент. У эвакуацыі былі напісаны “Расплата”, “Славяне”, “Мой дом”. Быў падпісаны зварот да беларускага народа. Колас, з гэтай нагоды пісаў ліст да Лынькова.

У зборніках вершаў «Адпомсцім» (1942) і «Голас зямлі» (1943), у паэмах «Суд у лесе» (1943) песняр распавядае аб стойкасці беларускага народу, подзвігах партызанаў. Паэма «Рыбакова хата» (1947) прысвечана барацьбе за вызваленне Заходняй Беларусі, ад акупацыі “панскай” Польшчы Пілсудскага.

Паэтычныя творы Я. Коласа пакладзены на музыку. Той жа “Мой родны кут, як ты мне мілы” добра ведаюць у выкананні “Песняроў”. Шчыры дзякуй ім з гэта! 

Дом Коласа быў своеасаблівым цэнтрам духоўнага жыцця сталіцы, дзе панавала творчая і сяброўская атмасфера. Якуб Колас шчыра і сардэчна быў рады гасцям, саграваў іх душэўным сяброўскім цяплом, а калі трэба было, то і дапамагаў, як віцэ-прэзідэнт АН Беларусі, дэпутат Вярхоўных Саветаў СССР і БССР. У гэты час тут была закончана трылогія “На ростанях”, напісана шмат вершаў, палымянай публіцыстыкі, у якой чуйна біўся грамадзянскі пульс, пульс творцы і чалавека. Трылогія «На ростанях» («У палескай глушы» (1923); «У глыбіні Палесся» (1927); «На ростанях» (1954), праца над якой была пачата ў 1921 годзе, распавядае аб дарэвалюцыйным жыцці беларускага сялянства і народнай інтэлігенцыі. На першым паверсе аж чатыры стэлажы кніг, як у бібліятэцы. А на другім паверсе: гарнітур,  абсталяванне, стол, радыёпрыёмнік, партрэты, выданні “Новай зямлі”, “Кніга-шкатулка”, каляндар 1944 года, раяль, тэлевізар, люстэрка і т.д.

Тут, на сядзібе Коласа, у зялёным улетку і ўбеленым снегам зімой куточку, адчувальна атмасфера мінулых дзён, вялікая любоў песняра да прыроды, да роднай зямлі. Гасцей ветліва сустракаюць дрэвы, пасаджаныя самім гаспадаром, дом, што з 1959 года з’яўляецца літаратурна-мемарыяльным музеем. Шматлікія матэрыялы экспазіцыі дапамагаюць глыбей пазнаёміцца з жыццёвым і творчым шляхам Якуба Коласа, з яго шматграннай грамадскай і навуковай дзейнасцю, пераканацца, што волат беларускага мастацкага слова быў асобаю вялікай культуры. Ён цікавіўся лепшымі здабыткамі сусветнай літаратуры, з ахвотаю адгукаўся на яе яркія з’явы, з пашанаю пісаў пра многіх валадароў чалавечай думкі, пачуцця. Наведванне музея Якуба Коласа, гэтага асяродка беларускай культуры, паспрыяе не толькі бліжэйшаму знаёмству з усебаковай дзейнасцю народнага паэта, беларускай літаратурай і мастацтвам, але і духоўнаму ўзвышэнню таго, хто зойдзе ў гэты гасцінны Дом, дзе і цяпер жыве дух жыццялюбства, творчасці, пашаны да тых, хто працуе ў галіне мастацкага слова, любіць, шануе вялікі талент песняра.    

У апошнія гады свайго жыцця, Якуб Колас вельмі цяжка перажываў заняпад  беларускай мовы ў тагачаснай БССР. Ён памер ад інфаркта, калі пісаў ліст у ЦК, аб стане беларускай мовы. Але ліст не даў аніякага эфекта.

Усім раю перачытаць творы Якуба Коласа. І завітаць у музей, ці праехацца па коласавых мясцінах, пачынаючы ад Акінчыц і Альбуці!

Вам таксама можа спадабацца

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Гэты сайт выкарыстоўвае Akismet для барацьбы са спамам. Даведайцеся пра тое, яе апрацоўваюцца вашы дадзеныя.