22 і 23 студзеня ў Польшчы, Літве і Украіне на афіцыйным узроўні адзначалі 160-годдзе з пачатку нацыянальна-вызвольнага паўстання 1863-1864 гг. У памятных імпрэзах таксама прымалі ўдзел беларусы, якія цяпер жывуць у замежжы.
Кастусь Каліноўскі, які кіраваў паўстаннем на тэрыторыі Беларусі, стаў адным з галоўных сімвалаў барацьбы беларусаў за свабоду і незалежнасць. І хоць паўстанне не дасягнула сваіх мэтаў, але ўчынак Каліноўскага і яго паплечнікаў натхніў не адно пакаленне нашых суайчыннікаў на змаганне за праўду і справядлівасць.
Асноўныя мерапрымствы прайшлі ў Вільні на могілках Росы і ў Кафедральным саборы. Удзельнікі ўрачыстасцяў усклалі вянкі і кветкі да месца пахавання Кастуся Каліноўскага і ягоных паплечнікаў у капліцы.
У Беларусі з нагоды памятнай даты паўстання ніякіх урачыстасцяў на дзяржаўным узроўні не было.
Акцыя “Альтэрнатывы” у 2013 годзе, у 150-тую гадавіну з пачатку паўстання. У цэнтры ўвагі тады гучала прапанова афіцыйным уладам ухваліць ідэю усталявання ў Мінску помніка Кастусю Каліноўскаму. У выніку, помнік не паставілі, але затое вярнулі на будынак былога кінатэатра “Вільня” шыльду з бюстам лідара паўстанцаў.