By org “Альтэрнатыва” выказвае шчырую падтрымку і ўдзячнасць за ўсё зробленае вядучаму нацыянальнаму незалежнаму парталу Tut.by!
Пераслед журналістаў, якія сумленна выконваюць сваю працу, а разам з тым, гвалтоўнае закрыццё папулярнага інфармацыйнага партала Беларусі НЕДАПУШЧАЛЬНА, і супярэчыць Канстытуцыі, закону аб СМІ, чыніць замах на свабоду слова і правы чалавека.
Кіраўніцтва і ўвесь валанцёрскі склад By org “Альтэрнатыва” выказвае словы падтрымкі супрацоўнікам Tut.by, а таксама спадзяецца, што рэдакцыя знойдзе аптымальнае выйсце з праблемы, каб хоць нейкім чынам захаваць рэсурс.
Tut.by — вы патрэбныя Беларусі!