10 студзеня 2020 г. у сталічнай арт-галерэі «Артэль» адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне лідараў топавых грамадскіх ініцыятыў з усёй Беларусі.
Штогадовую прэмію «Зрабілі!» праводзіць Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый, часопіс citydog.by, «Рэгіянальная газета», а сёлета яшчэ і «Жывая Бібліятэка», АРР «Дзедзіч» і Vitebsk4.me.
Цырымонію адкрылі Святлана Зінкевіч і Валерыя Ваўкагонава з Офіса еўрапейскай экспертызы і камунікацый:
Першая намінацыя – Youth Power. Пераможцаў называе Юнэля Сальнікава, якая прадстаўляе фундацыю Pact:
У цэнтры ўвагі такой намінацыі – моладзевыя ініцыятывы. Сярод іх: арганізатары канферэнцыі па праблемам моладзі RADA FORUM; магілёўскі праект «Новыя рэгіёны» які займаецца адукацыяй і асветай моладзі ў сферы ЛГБТК; ініцыятыва з Гродна «Inter» якая займаецца папулярызацыяй гендэра, бодзіпазітыву, экалогіі; гомельская пляцоўка Freech; праект «Минобр позвонит!» – першы у Беларусі падкаст аб адукацыі; «Атлантыда» – прастора для папулярызацыі беларускай мовы і культуры сярод студэнтаў і выкладчыкаў БДУ; праект «InspiredBYРегион» які развівае супрацоўніцтва актывістаў у вырашэнні лакальных праблем; праваабарончае аб’яданне «Моладзевы блок».
Наступная намінацыя «Гендар – гэта пра ўсіх».
Сярод пераможцаў: праект «Искусство и медиа против гендэрных стереотипов»,; ініцыятыва «Больш цела!»; «Маршыруй, дзетка»; праект «Видеть себя» які дапамагае жанчынам прыняць сваё цела пасля родаў; воркшопы #IamRemarkable; школа жаночага настаўніцтва «Драбінка» з Барысава, жаночы клуб «Будь собой!»; ProWomen.by – анлайн-курс які дапамагае прасоўваць сябе і сваю экспертызу; падкаст FemFM; феміністычны рэп ад праекта bomba.
Намінацыя Grass Roots – «Нізавая ініцыятыва».
Лепшымі вызначылі наступных: магілёўскі праект «Тутэйшы ровар» аб веларэлаксу; талака па прыборцы яўрэйскіх могілак у Крэве; «Центр урбанистики и дизайна» з Наваполацку які правёў Urban Day аб праблеме транспартных камунікацый у горадзе; паблік аб экалагічных звычках Habit for planet; Plogging Belarus – вядомая міжнародная ініцыятыва сэнс якой заключаецца ў зборы смецця падчас бегу; адукацыйны культурны праект «Першы крок by Мазыр»; супольнасць актыўных людзей «Грамадзянская платформа Асіповічаў»; «ОГО» – новы адукацыйны праект у Віцебску.
Таксама сярод лепшых з лепшых ініцыятыва «Наш Захад» і яе лідар Сяргей Качур, якая дзейнічае пры падтрымцы ГА «Альтэрнатыва».
Намінацыя All Inclusive (Усё уключана). Пераможцаў называе Марына Штрахава – вядомая грамадская дзяячка, заснавальніца «Жывой Бібліятэкі».
Імёны пераможцаў: праект «Набережные» ад ініцыятывы «Добры горад», які ладзіць актыўнасці для паляпшэння набярэжнай ракі Свіслач у сталічнай Серабранцы і парку Горкага; праект «Минской урбанистической платформы», які зладзіў канферэнцыю «Доступность как индикатор качественной жилой среды»; праект «Тактильный сад для детей и взрослых» ; «Молодые Люди +» які аб’ядноўвае моладзь з ВІЧ-інфекцыяй; ініцыятыва Dyslexia Belarus якая аб’ядноўвае людзей з дыслексіяй ды іншымі праблемамі адукацыі і выхавання; барысаўскі фестываль «Запрашаем на татавы бліны»; пякарня «Добрае печыва» якая працаўладкоўвае людзей з псіхічнымі адхіленнямі і дапамагае ім і іх бацькам.
Апошняя намінацыя «Тэхналогіі для грамадства».
У гэтай намінацыі аргкамітэт прэміі вызначыў наступных: праект па маніторынгу паветра AirMQ; «Мапа заўтрашняга дня» – інтэрактыўная карта «Фаланстэра», дзе кожны можа пакідаць інфармацыю пра грамадскія ініцыятывы з розных куткоў Беларусі; чат-бот у Telegram «Агрегатор общественных обсуждений»; staronka.by – канструктар сайтаў, які задарма дапамагае сацыяльным ініцыятывам; падкаст Dzigital які распавядае пра жыццё ў лічбавую эпоху; Ecoidea Bot – бот у Telegram які дапамагае слушна сартаваць смецце.
Завяршылася імпрэза фуршэтам:
«Альтэрнатыва» шчыра віншуе пераможцаў прэміі і жадаем ўсім дзеячам грамадзянскай супольнасці Беларусі новых пазітыўных ідэй і новых дасягненняў!