25 снежня ў сталічным клубе Re:Public пройдзе юбілейны 10-ты па ліку «Калядны фэст» з удзелам беларускіх гуртоў, з сярэднявечнымі танцамі і конкурсамі.
Арганізатары імпрэзы зазначаюць: «Калядны фэст» – гэта не толькі своеасаблівая справаздача за год аб развіцці сярэднявечнай і фольк-музыкі ў нашай краіне, але і спроба паказаць сувязь сучаснасці з мінулым.
Каляды – свята сямейнае, але дадаткова яго можна адзначыць і ў коле сяброў – з гучнымі песнямі і народнымі танцамі.
Калі хочацца сапраўднай жывой энергетыкі, паслухаць жывую музыку, атрымаць шмат станоўчых эмоцый і падарункаў чакаем вас 25 снежня, на свята Божага нараджэння ў клубе Re:public.
На фестывалі традыцыйна граюць лепшыя гурты сярэднявечнага іфальклорнага накірунку, дзякуючы чаму мерапрыемства вельмі арганічна упісваецца ў кантэкст старажытнага абрадавага свята.
Шмат сюрпрызаў чакае ў гэты вечар гасцей фестывалю.
Нязменны вядучы фэсту, легендарны музыка – Зміцер Сасноўскі, лідар гурта «Стары Ольса».
Усім, хто прыйдзе ў святочных, народных або карнавальных касцюмах – у падарунак кампакт-дыск з беларускай музыкай ад арганізатараў.
Хэдлайнеры фэсту – гурт «Gods Tower».
Сярод удзельнікаў: «Стары Ольса», «Палац», «Trollwald», «Адарвірог», «Pawa», «Яварына».
Кошт квіткоў ад 22 да 35 рублёў.
Пачатак у 17.30. Адрас: Мінск, вул. Прытыцкага, 62 (Re:Public), інфалінія: +375 29 851 77 06, +375 44 551 77 06.