У Мінску адбылася акцыя ў абарону тэлеканала Белсат

У Мінску каля Адміністрацыі прэзідэнта прайшоў пікет з нагоды магчымага закрыцця тэлеканала «Белсат».

Нагадаем, што польскі ўрад прыняў рашэнне пра змяншэнне датацый на «Белсат» на 2017 год на дзве траціны.

 

У акцыі ўзялі ўдзел лідар “Альтэрнатывы” Алег Корбан і сябра арганізацыі Ігар Руды, адзін з кіраўнікоў Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец, кіраўнік АГП Анатоль Лябедзька, а таксама некалькі грамадскіх актывістаў. 

 

Актывісты скандавалі «Без Белсата будзе вата», «НТВ — далоў, Белсат — дамоў», «Лукашэнка — не, Ананіч — не, Карпенка — не, Белсат — так», «Не — рускаму міру, не — Рыжскаму міру».

 

Севярынец заклікаў міліцыянераў і пракурораў каяцца, каб беларускі народ іх прабачыў.

Пасля акцыі, якая доўжылася каля 50 хвілін, супрацоўнік Адміністрацыі прэзідэнта запрасіў удзельнікаў пікету ў прыёмную. Тут удзельнікі акцыі пакінулі пісьмовую заяву з патрабаваннем адключыць расійскія каналы і ўключыць «Белсат» у беларускую сетку вяшчання, а таксама не ствараць перашкоды для працы незалежных журналістаў на Беларусі. 

Фотаздымкі незалежных СМІ 

 

 

 

Вам таксама можа спадабацца

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Гэты сайт выкарыстоўвае Akismet для барацьбы са спамам. Даведайцеся пра тое, яе апрацоўваюцца вашы дадзеныя.