У Маладзечна з’явіліся плакаты супраць прымусовай працы

На гарадскіх вуліцах Маладзечна з’явіліся плакаты супраць прымусовай працы школьнікаў і студэнтаў.  
 

24 студзеня актывісты грамадскага аб’яднання “Альтэрнатыва” зладзілі ў горадзе Маладзечна расклейку інфармацыйных плакатаў – “Спыніце рабскую працу школьнікаў і студэнтаў!”, “Стоп прымусовай працы дзяцей!”, “Цябе прымушаюць да працы ў калгасе? Накіроўваць на прыбіранне снегу? Памятай пра свае правы! Інфармуй аб такіх выпадках”. Матэрыялы змяшчаліся на прыпынках гарадскога транспарту, афішах і рэкламных стэндах, а таксама ля некаторых вучэбных устаноў. 

“З дапамогай гэтага мы яшчэ раз хочам звярнуць увагу мясцовай улады і грамадскасці на праблему выкарыстання працоўных павіннасцей школьнікаў, навучэнцаў і студэнтаў. На жаль, у нашых рэгіёнах уладныя структуры працягваюць савецкую традыцыю – задзейнічаць моладзь для сезоннай працы ў калгасах, прыбіранні снегу ў горадзе, суботніках і г.д. Апроч таго, перыядычна ўлады прыцягваюць да гэтага працэсу школьнікаў, якім нават не споўнілася 14 гадоў, што ўвогуле знаходзіцца за межамі чалавечай маралі і тым больш пад забаронай дзеючага заканадаўства. І якраз у маладзечанскім рэгіёне такія выпадкі не аднойчы фіксаваліся ў СМІ, адзін з якіх быў трагічным – падчас збору бульбы на полі загінула 13-ці гадовая дзяўчына. Спадзяемся, што пасля агучвання такіх фактаў, а таксама розных акцый і мерапрыемстваў дэмакратычнай супольнасці, чыноўнікі будуць пазбягаць гэтай ганебнай практыкі, ці хаця б больш адказна ставіцца да арганізацыі так званага “здзяйснення працоўнага подзвігу” сярод маладога пакалення”, – каментуе сэнс акцыі прэс-служба “Альтэрнатывы”.                 
 
Працэс разлепкі прайшоў без якіх-небудзь эксцэсаў.     

Вам таксама можа спадабацца

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Гэты сайт выкарыстоўвае Akismet для барацьбы са спамам. Даведайцеся пра тое, яе апрацоўваюцца вашы дадзеныя.