У Курапатах пачынаецца штодзённая варта

4 чэрвеня каля скандальнага рэстарана "Поедем, поедим", прайшла нарада абаронцаў Курапатаў. Вырашана – распачаць штодзённую варту і ладзіць адмысловыя імпрэзы.

Удзельнікі нарады пастанавілі, што будуць штодзённа дзяжурыць на месцы ад 12-й і распрацавалі наступны план мерапрыемстваў на бягучы тыдзень. Вось што будзе адбывацца каля рэстарацыі:

– Аўторак, 5 чэрвеня, 12:00. Актывісты робяць надпісы і малюнкі на асфальце перад брамаю;

– Серада, 6 чэрвеня, 18:00. «Паэтычная абарона» – чытанне вершаў, прысвечаных Курапатам;

– Чацвер, 7 чэрвеня, ад 16:00 да 18:00. Пратэстная імпрэза «Не паеду, не паем»;

– Пятніца, 8 чэрвеня, 12:00. Актывісты размесцяць інфармацыю пра сталінскія рэпрэсіі ў Курапатах на плоце ўстановы;

– Субота, 9 чэрвеня, 12:00. Пленэр беларускіх мастакоў ля рэстарацыі;

– Нядзеля, 10 чэрвеня, 12:00. Выступ беларускіх бардаў.

Сярод удзельнікаў новай хвалі абароны Курапатаў ёсць і актывісты “Альтэрнатывы”. 

Тым часам, да ўстановы ўвесь час едуць аўтамабілі, сярод якіх ёсць грузавыя з харчаваннем. Транспарт сустракаюць валанцёры, якія перадаюць адмысловыя буклеты, а таксама спрабуюць інфармаваць – на гэтым месцы забілі беларусаў, тут не месца пляскам ды застоллям.      

Вам таксама можа спадабацца

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Гэты сайт выкарыстоўвае Akismet для барацьбы са спамам. Даведайцеся пра тое, яе апрацоўваюцца вашы дадзеныя.