У Крэве адбыўся фэст з гістарычнай рэканструкцыяй

У вёсцы Крэва сапраўдная сенсацыя без перабольшванняў — у Крэўскім замку адкапалі падмурак трэцяй вежы. А ў гэтую суботу, 29 ліпеня, тут прагрымеў гістарычна-забаўляльны фэст!

Падчас гэтага мерапрыемства, якое мела адмысловую назву “Крэва: на скрыжалях часу”, у кожнага жадаючага была магчымасць убачыць трэцюю вежу на ўласныя вочы і даведацца пра яе значэнне непасрэдна ад кіраўніка раскопак, даследчыка Крэўскага замка, вядучага навуковага супрацоўніка Інстытута гісторыі НАН Беларусі, кандыдата гістарычных навук Алега Дзярновіча.

Варта адзначыць, што на мінулым тыдні ў Крэўскім замку падчас раскопак быў адкопаны падмурак трэцяй вежы, не вядомай раней ні на выявах, ні на планах, ні ў апісаннях. Вось што кажа аб гэтым кіраўнік раскопак спадар Дзярновіч:

“Магу амаль з упэўненасцю сказаць, што мы знайшлі трэцюю вежу Крэўскага замка. Гэта вялікі падмурак шырынёй каля 2 метраў. Праўдападобна, што менавіта ў гэтым месцы войскі князя Свідрыгайлы ў 1433 годзе прарваліся на замак. Вежа была пашкоджана і больш не аднаўлялася. Гэта адкрыццё перакрэслівае меркаванне, якое панавала дзесяцігоддзямі: што Крэўскі замак быў дастаткова прымітыўны, трапецыя з дзвюма вежамі. Высвятляецца, што структура замка была больш складаная і больш разгалінаваная”(Цытата паводле публікацыі ў суполцы @kreva.park).

У суботу, падчас фэсту, якраз і адзначылі гэтую падзею. І акрамя гэтага там было шмат чаго цікавага: марш “Крэўскай варты”, узняцце харугвы Крэва на дазорнай вежы, рэканструкцыя бітва месцічаў з непрыяцелямі, у якой маглі паўдзельнічаць і госці, паказ моды і міні-лекцыя па модзе і культуры 17 ст., дударскі батл, Крэўская выправа, фотазона, актыўнасці, конкурсы, дударскі батл і канцэрт.

На працягу ўсяго мерапрыемства каля замку дзейнічала дзіцячая пляцоўка, працавалі зона рамеснікаў, майстроў і сувенірныя лаўкі.

Прадстаўнікам “Альтэрнатывы” пашанцавала наведаць фэст і акунуцца ў чароўную атмасферу нашай даўніны ў атачэнні цудоўных беларусаў, атрымаць асалоду ад гучання роднай мовы і неверагодных краявідаў.

Вашай увазе фотасэт з месца падзей: 


А ты быў калі-небудзь у гістарычных мясцінах Крэва? 

Вам таксама можа спадабацца

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Гэты сайт выкарыстоўвае Akismet для барацьбы са спамам. Даведайцеся пра тое, яе апрацоўваюцца вашы дадзеныя.