У Каменнай Горцы новы сквер з незвычайнымі лавамі

Цяпер тут ёсць дзе прысесці і ўтульна легчы, і нават з’явілася магчымасць гатаваць барбекю.     

Мясцовыя ўлады Фрунзенскага раёна г. Мінска з дапамогай камунальных арганізацый і іншых прадпрыемстваў добраўпарадкавалі тэрыторыю на скрыжаванні вуліц Люцынская – Калеснікава – Налібоцкая. На гэтым месцы заўсёды не хапала месцаў для грамадскага адпачынку, чыстых і бяспечных ходнікаў. Чыноўнікі, нарэшце, пачалі вырашаць праблему. 

Кожнае прадпрыемства прадставіла гэтай лакацыі сваю канструкцыю. Вось якія яны новыя каменагорскія лавачкі: 

Адна з найбольш незвычайных — міні-бібліятэка з лавай-ляжанкай, дзе можна ўзяць пачытаць якуюсьці кнігу ці часопіс:  

Але новыя канструкцыі не абыйшліся без ідэалагічнага паслання — стэндам “Любимую не отдают” упрыгожылі адну з такіх: 

Бачна, што сучаснай дзіцячай пляцоўкі пакуль не хапае. Побач са сціплымі арэлямі цяпер знаходзіцца лакацыя мангалаў, якой адразу пачалаў карыстацца народ 

     

  

 

Вам таксама можа спадабацца

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Гэты сайт выкарыстоўвае Akismet для барацьбы са спамам. Даведайцеся пра тое, яе апрацоўваюцца вашы дадзеныя.