Вуліцы Савецкая, Леніна і Ажэшкі ў сераду 15 лютага сталі першымі ў цэнтры Гродна, якія займелі адмысловыя шыльды з гістарычнымі назвамі вуліц.
Іх усталёўкай займаецца гарадская ЖКГ. Плануецца, што астатнія 16 вуліц, уключаных у першы этап, атрымаюць такія ж шыльды ў найбліжэйшы час.
Гродна стаў чарговым горадам Беларусі, дзе галоўныя гістарычныя назвы вуліц упрыгожваюцца шыльдамі з пералікам іх мінулых назваў. Адзначым, падобнай ідэяй у Мінску ў 2015-2016 гг. займаліся актывісты “Альтэрнатывы”.
Паводле hrodna.life