Вось ужо 6 дзень, як валанцёры By org “Альтэрнатыва” ладзяць дабрачынную кампанію па зборы сродкаў для пацярпелых падчас жнівеньскіх мірных акцый пратэстаў у Беларусі.
За гэты час ужо атрымалася сабраць каля 45.000 беларускіх рублёў. У цяперашні момант валанцёры наведваюць людзей, якія пацярпелі ад жорсткасці і гвалту з боку сілавых структур дзеючай улады. Такія сустрэчы адбываюцца ў сталічных шпіталях (Бальніца хуткай медыцынскай дапамогі, вайсковы шпіталь, шпіталь №10), а таксама ў іншых зручных месцах.
“Звычайна мы перадаем сродкі для набыцця лекаў і іншых патрэбных рэчаў. Таксама аказваем кансультацыі па абароне правоў, напрыклад, як слушна падрыхтаваць скаргу па факту збіцця альбо прычынення шкоды транспартнаму сродку”,— апавядае ўдзельніца кампаніі Вольга.
“Найбольш цяжка сустракацца з сем’ямі загінулых людзей, тых, каго да смерці збілі байцы сілавых структур. У многіх жа засталіся малыя дзеці. У адным выпадку, перад адной з такіх сустрэчаў, нас прасілі пры дзецях нічога не казаць пра бацьку. Цяжка, цяпер ім вельмі цяжка ад усяго таго, што адбылося, а яшчэ ад таго, што пры цяперашняй уладзе забойцы не толькі не будуць пакараныя, але і ўжо цяпер атрымліваюць дзяржаўныя ўзнагароды за сваю службу”, — каментуе іншы ўдзельнік кампаніі.
By org “Альтэрнатыва” выказвае шчырую ўдзячнасць усім тым, хто ахвяраў свае фінансавыя сродкі для дапамогі ахвярам жудасных рэпрэсій уладаў Беларусі!
Кампанія працягвацца далей!