21 сакавіка актывісты грамадскага аб’яднання “Альтэрнатыва” зладзілі распаўсюджванне інфармацыйных плакатаў, прысвечаных 100-годдзю Беларускай Народнай Рэспублікі.
Плакаты былі змешчаны на рэкламных афішах у папулярных грамадскіх месцах у цэнтры беларускай сталіцы. Якіх-небудзь эксцэсаў пад час гэтага не здарылася.
“З дапамогай гэтага мы хочам павысіць увагу грамадства да важнай падзеі ў гісторыі нашай краіны – 100-годдзя абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі!. Упэўнены, што папулярызаваць нашыя каштоўнасці варта не толькі праз пляцоўкі інтэрнет, але і праз візуальны кантакт з дапамогай друкаваных матэрыялаў. Плакаты змяшчаюць кароткія звесткі аб падзеі 25 сакавіка 1918 г., а таксама запрашаюць прыняць удзел у дазволенай уладамі акцыі – Свяце незалежнасці, што мае адбыцца ля Опернага тэатру”, – адзначае кіраўніцтва ГА “Альтэрнатыва”.