Нягледзячы на тое, што месячная норма вырасла ў 9 разоў, разавая цана пасылкі для асабістага карыстання па-ранейшаму не можа перавышаць 22 еўра і 10 кілаграмаў.
Дакумент таксама здымае абмежаванні на ўвоз у міжнародных адпраўленнях лекаў і прадуктаў харчавання, у тым ліку з дыетычнага стала, для тых, хто пакутуе ад асобных захворванняў. Акрамя таго, з’явяцца магазіны duty free ў аэрапорце для тых, хто ўязджае. Дазволены і бяспошлінны гандаль у самалётах.
Нагадаем, з 14 красавіка 2016 года максімальная сума тавараў у пасылках была абмежаваная 22 еўра і 10 кілаграмамі ў месяц. За перавышэнне ліміту трэба было плаціць 30% з сумы перавышэння. Да таго ж дадаткова неабходна было заплаціць мытны збор у 5 еўра за здзяйсненне мытных аперацый за кожную пасылку.
Цяпер беларусы змогуць рабіць больш значныя заказы прадукцыі на міжнародных інтэрнет-крамах кшталту AliExpress.

Новыя ліміты ўступяць у дзеянне праз 10 дзён пасля апублікавання ўказу ў дзяржаўных СМІ.