2 лістапада Беларусь шануе памяць продкаў. У гэты дзень, згодна старадаўняму славянскаму і балцкаму народнаму памінальнаму абраду, ладзяць рытуальную вячэру ў памяць памерлых продкаў і наведваюць могілкі.
У добрых “дзядоў” прасілі абароны ад бед, ад злых духаў, добрага ўраджаю. Традыцыйна гатавалі найлепшую вячэру. На стале павінна была быць няцотная колькасць страў, лепш сем ці дзевяць. Абавязкова былі бліны, каша з зёлкавых і аўсяны кісель. На стол ставілі дадатковую міску і кілішак, і “запрашалі” памерлых сваякоў за стол. Пасля вячэры “развітваліся” з імі, а рэшткі ежы аддавалі бяздомным ці хатнім жывёлам. Лічылася, што гэта ежа мае чароўныя якасці.
Святыя дзяды завём вас,
Хадзіце да нас!
Ёсць тут усё, што Бог даў,
Што я для вас ахвяраваў,
Чым толькі хата багата.
Святыя дзяды! Просім вас,
Хадзіце, ляціце да нас.
Апроч памінання сваякоў, цяпер многія свядомыя беларусы таксама памінаюць нявінных ахвяраў камуністычных чыстак, асабліва, часоў сталінскіх рэпрэсій. Адным з такіх сімвалаў памяці стала знакамітае ўрочышча ў Курапатах (Мінскі раён), дзе месціцца народны мемарыял.
Беларусы, памятайце і шануйце сваіх продкаў!