На ўскраіне Асіповічаў (горад у Магілёўскай вобласці Беларусі, адлегласць ад сталіцы — 101 км) знаходзіцца ваенны гарадок, заснаваны за савецкім часам. Але ў нашыя часы вайсковая частка з жылой тэрыторыяй часткова скараціліся, таму некаторыя аб’екты прыйшлі ў стан крытычнага занядбання.
Частка з іх знаходзіцца ў жылым мікрараёне Чарняхоўкі (уваходы ў іх будынкі наглуха забітыя):
Другая частка знаходзіцца на вуліцы Рабоча-Сялянскай. Тут, побач з вайсковымі будынкамі, дзе і цяпер вірую жыццё, захаваліся забудовы пасляваеннай эпохі вайсковага прызначэння. Дзвярэй ў іх, наўпрост, няма.
Унутры ў іх можна пабачыць дыхтоўныя парэнчы і лесвіцы, цагляныя сцены з пліткай і роспісамі, шыльдачкі, рэшткі інтэр’ера сталовай і прыбіральні. Сёння гэтая спадчына паступова руйнуецца.
“Альтэрнатыва” без праблем завітала ў гэтыя сцены — вашай увазе адмысловы фотарэпартаж былой эпохі, якая на вачах пераўтвараецца ў кучу камянёў і руінаў.
Будынак былой сталовай:
Суседні будынак:
Суседнія аб’екты:
Тое, што тут часам збіраюцца тусовачныя кампаніі, нікому не дзіва. Зрэшты, толькі ім цяпер і цікавыя такія месцы.