Так выглядае самы доўгі пешаходны мост у Беларусі 

Гэты цуд інжынернай думкі знаходзіцца ў невялікім мястэчку Масты (Гарадзенская вобласць Беларусі), і адрозніваецца ад усіх іншых тым, што ён самы-самы доўгі ў Беларусі пешаходны падвесны мост.

А яшчэ пры хадзе па мосце можна адчуць яго невялікія калыханні – мясцовыя жыхары да гэтага прывыклі, а вось у шмат якіх турыстаў душа ідзе ў пяты.

Яго даўжыня складае 193,3 метра, а шырыня міначкі – 1,5 метра. Пад мостам цячэ звілістая рэчка Нёман.  

Дадзеную канструкцыю пабудавалі ў 1972 годзе высілкамі мясцовага дрэваапрацоўчага прадпрыемства “Мостовдрев”. Дзякуючы гэтаму дзве часткі горада атрымалі надзейнае злучэнне, бо да гэтага даводзілася пераплываць на лодках (дарэчы, аўтамабільны мост з’явіўся праз некалькі гадоў, ад гэтага месца ён знаходзіцца ў 500 метрах). З гэтага часу ў мастаўлян ёсць цудоўная магчымасць ладзіць шпацыры па гэтым шыкоўным збудаванні і атрымліваць асалоду ад свежага паветра і непаўторнай нёманскай прыгажосці:     

Вам таксама можа спадабацца

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Гэты сайт выкарыстоўвае Akismet для барацьбы са спамам. Даведайцеся пра тое, яе апрацоўваюцца вашы дадзеныя.