У цэнтры на так званай Галгофе ў Курапатах – месцы, дзе ў трыццатыя гады НКВД расстраляла паводле розных падлікаў ад 30-ці да 250-ці тысячаў чалавек, усталяваны мемарыяльны знак, зацверджаны Мінкультам.
«Мама», «тата», «брат», «каханы», «хросны» – такія надпісы на чатырох мовах размешчаны на гэтым знаку. Выглядае ён так:
Помнік падрыхтавала група скульптараў – Вольга Нячай і Сяргей Аганаў, а таксама архітэктары – М. Маркаўцова і В. Ярмоліна. Вядома, што яго афіцыйнае адкрыццё плануецца ў сярэдзіне лістапада.
Адметна, што месца для ўсталявання помніка ўлады вызначылі самастойна, нават нягледзячы на тое, што шмат хто з грамадскасці быў супраць яго размяшчэння менавіта на гэтым месцы.
Тым часам, апроч помніка, рабочыя працягваюць добраўпарадкаванне дарогі ўздоўж усяго ўрочышча.