Так праходзіла інсцэніроўка Бярэзіны 1812 г.

25 лістапада на Брылеўскім полі, што пад Барысавам, адгрымеў міжнародны фестываль «Бярэзіна 2018», падчас якога адбылася рэканструкцыя бітвы паміж Вялікай французскай арміяй Напалеона Банапарта і Расійскай імператарскай арміяй. 

Паводле арганізатараў, у бітве ўзялі ўдзел ваенна-гістарычныя клубы і аб’яднанні, якія спецыялізуюцца на рэканструкцыі касцюма, узбраення, даспехаў і рыштунку XIX стагоддзя – 600 уніфармістаў, 110 коннікаў і артылерыя. 

Перад пачаткам фестывалю, на могілках у вёсцы Студзёнка адбылася памятная цырымонія з ускладаннем кветак ля магіл французскіх вайскоўцаў. Мерапрыемства праходзіла з удзелам амбасадара Французскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь, а таксама прадстаўнікоў мясцовай улады. 

На Брылеўскім полі – аншлаг, які утварыў натоўп гасцей ды ўдзельнікаў рэканструкцыі. Побач з месцам былі ўсталяваны шэрагі гандлёвых кропак, дзе можна было добра і даволі танна паесці і сагрэцца гарачымі напоямі. За бяспекай мерапрыемства сачылі сотні пільных вайскоўцаў ды міліцыянтаў. Асаблівых эксцэсаў зафіксавана не было.  

Перад пачаткам рэканструкцыі гасцей фэсту забаўлялі пастаноўкай традыцыйнай забавы расійскага дваранства – сабачага палявання на трусаў.

Рэканструкцыя гістарычнай бітвы пачалася а 13 гадзіне і працягнулася да 14.15. Варта адзначыць, гэтая пастаноўка перадае толькі прыблізны выгляд таго, што насамрэч разгарнулася на гэтым месцы 26-29 лістапада 1812 г. Відовішча ўражвае не толькі піратэхнікай, але і эстэтычным убраннем ваяроў з абодвух бакоў:   

Бясспрэчна, у тыя дні на Брылеўскім полі вырашаўся лёс усёй Еўропы. Пераправа праз Бярэзіну стала моцным гераічным, але і трагічным эпізодам сусветнай гісторыі. 

Відэафрагмент з рэканструкцыі: 

          

Памятаць і шанаваць, каб тое ліхалецце больш ніколі не паўтарылася. 

Вам таксама можа спадабацца

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Гэты сайт выкарыстоўвае Akismet для барацьбы са спамам. Даведайцеся пра тое, яе апрацоўваюцца вашы дадзеныя.