Так праводзіцца ўнікальны абрад «Куры»

27 студзеня ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту, што пад Мінскам, было як ніколі святочна і весела – тут праводзілі старадаўні калядны абрад. 

Называецца ён – «Куры», а адметны тым, што гэта адзіны калядны дзіцячы абрад, які захаваўся на тэрыторыі Магілёўскай вобласці. У ім удзельнічаюць дзеці ва ўзросце ад 6 да 14 гадоў. Абрад з’яўляецца актуальнай культурнай з’явай у жыцці Клічаўскага раёна Магілёўскай вобласці і перадаецца з пакалення ў пакаленне жыхарамі вёсак Дзмітрыеўка, Віркаў і Нясета.

Абрадавае дзеянне звязана са спецыяльнымі атрыбутамі: каляднай зоркай і запаленай свечкай, якая знаходзіцца ў зорцы каля абраза Божай Маці, ручніком белага колеру, які сімвалізуе чысціню. Дзяўчынкі і хлопчыкі ходзяць па вёсцы, падыходзяць да хатаў, спяваюць калядную песню “Куры”. У калядным гурце няма традыцыйных для калядавання масак-персанажаў – тут не водзяць ні казу, ні мядзведзя, ні каня. Дзяўчынкі і хлопчыкі апранаюцца ў абрадавае адзенне, упрыгожваюць калядную зорку, з песнямі ідуць па вёсцы і, падыходзячы да хат, пяюць калядныя святочныя песні, сярод якіх ёсць спецыяльная песня «Куры». Гаспадары хаты ў сваю чаргу частуюць удзельнікаў гурту ежай – смажанымі блінамі, салам і цукеркамі. Усё завяршаецца з заходам сонца.

«Альтэрнатыва» завітала ў музей і паглядзела, як сёння праводзяць гэты абрад. Асноўнымі ўдзельнікамі тут былі дзеці з ўзорнага фальклорнага ансамбля “Купалачка” дзяржаўнай установы адукацыі “Дзіцячая школа мастацтваў горада Клічава”. Вашай увазе фота і кароценькія відэа:  

 

Вам таксама можа спадабацца

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Гэты сайт выкарыстоўвае Akismet для барацьбы са спамам. Даведайцеся пра тое, яе апрацоўваюцца вашы дадзеныя.