Сёння, 29 кастрычніка, у Беларусі адна з самых трагічных датаў найноўшай гісторыі…

За адну ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году сталінская спецслужба НКУС беспадстаўна расстраляла больш як сотню беларускіх паэтаў, пісьменнікаў і прадстаўнікоў інтэлігенцыі.

Расстрэлы адбываліся наўпрост ва ўнутранным дворыку мінскай турмы КДБ. 

Пасля гэтага сталінскія рэпрэсіі перайшлі ў новую і яшчэ больш масавую фазу – НКУСаўскія каты арыштоўвалі тысячы і тысячы звычайных беларусаў і пасля катаванняў у турмах і спецустановах накіроўвалі іх на забоўства ў лес. У Мінску такімі месцамі народнымі пакутаў стаў Камароўскі лес (парк Чалюскінцаў), Трасцянец, Лошыца, Цівалі, а таксама урочышча Курапаты. 

Вечная памяць ахвярам сталінскіх камуністычных рэпрэсій. Мы – памятаем!    

Вам таксама можа спадабацца

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Гэты сайт выкарыстоўвае Akismet для барацьбы са спамам. Даведайцеся пра тое, яе апрацоўваюцца вашы дадзеныя.