Старажытныя помнікі менскай Кальварыі

Кальварыйскія могілкі ў Мінску — адзін з даўніх некропаляў, які да сённяшняга часу захаваў рэшткі былых гістарычных эпох і іх культурных асаблівасцяў. 

Для даведкі. Лічыцца, што Кальварыйскія могілкі ўзніклі ў канцы XVIII ст., на ўзгорку, які звалі Святым месцам, каля дарогі на Ракаў. У часе пасяджэння капітула кармелітаў у 1745 годзе ў Лідзе менскі канвент атрымаў дазвол на заснаванне Кальварыі — святога месца, куды сцякаюцца натоўпы набожных, хворых, калек, старцаў на пакаянне. Спачатку тут быў драўляны касцёл, а ў 1839—1841 гадах на месцы ўжо струхлелага храма была збудаваная з буту новая святыня, якая цудоўна захавалася да нашых дзён.  З 1795 года могілкі ператварылі ў гарадскія парафіяльныя. У 1830 годзе на галоўным уваходзе на могілкі была пабудавана брама, якая таксама захавалася да нашых дзён, і нават мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. 

У пошуках даўніны і таямніц старога Менску сайт “Альтэрнатывы” прадстаўляе вашай увазе адпаведны фотарэпартаж з Кальварыі:        

Брама ў стылі класіцызму і касцёл рэтраспектыўна-гатычнага стылю: 



Сярод пахаваных на сталічнай Кальварыі — выбітныя дзеячы 2-х апошніх стагоддзяў, каталіцкія святары, некалькі ўдзельнікаў нацыянальна-вызвольнага паўстання 1863-1864 гг., палонныя аўстрыйскія жаўнеры часоў Першай сусветнай, польскія і савецкія жаўнеры, 3 тысячы габрэяў мінскага гета, ахвяры трагедыі на Нямізе 30 траўня 1999 г. А яшчэ тут захаваліся многія капліцы-пахавальні. Паглядзіце, якія незвычайныя і адметныя помнікі ўсё яшчэ захоўваюць памяць і таямніцы сваіх гаспадароў:


Вам таксама можа спадабацца

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Гэты сайт выкарыстоўвае Akismet для барацьбы са спамам. Даведайцеся пра тое, яе апрацоўваюцца вашы дадзеныя.