Беларускі блогер і грамадскі актывіст Крысціян Шынкевіч апублікаваў спіс інфармацыі, якую захоўвае пра яго сацыяльная сетка «ВКонтакте».
Магчымасьць атрымаць такія звесткі ад кампаній жыхарам Эўразьвязу дае прыняты Брусэлем у траўні сёлета Рэглямэнт абароны пэрсанальных зьвестак (General Data Protection Regulation, GDPR).
Шынкевіч, які пражывае ў Польшчы, у сваім акаўнце ў Фэйсбуку паведамліў, што атрымаў ад сацсеткі «ВКонтакте» файл аб’ёмам 1,5 мегабайта, у якім была інфармацыя пра ягоную актыўнасць у гэтай сетцы па такіх пунктах:
«1. Уся гісторыя змены імя на маёй старонцы.
2. Якія групы адмініструю/адміністраваў.
3. Якія файлы загружаў у “Вконтакте”, з якога IП, гораду, больш за тое, нават простыя галасавыя паведамленні з выдаленых перапісак таксама захоўваюцца ў іх.
4. Усе файлы, што я выдаліў са сваёй старонкі, дакладней адрас файла, яго назва, калі дадаў і з якога адрасу ІП, а таксама спасылка, па якой яны далей адчыняюцца.
5. Больш за тое, захоўваюцца нават адрасы фотак са спісу захаваных фотак (закрыты альбом).
6. Захоўвае ЎСЮ гісторыю перапісак (ад 1 верасьня 2016), нават выдаленых, з усімі прычэпкамі, нават выдаленымі.
7. Уся гісторыя прывязкі-адвязкі нумару тэлефона ад акаўнта.
8. Гісторыя аднаўлення пароляў да старонкі.
9. Усе каментары і пасты з маёй сцяны ў „ВКонтакте“, нават выдаленыя год-два таму.»
Застаецца толькі дагадвацца – для чаго і каго гэтая сацыяльня сетка захоўвае такія дадзеныя…