Гледзячы на гэтыя сумныя цагляныя руіны цяжка паверыць, што тут раней знаходзіўся luxury палац магнатаў Валадковічаў, а побач — маляўнічы і даволі шыкоўны парк.
Віцебская вобласць, Чашніччына, аграгарадок Іванск (у савецкія часы частка вёскі мела назву Палітаддзел).
Да нашых дзён захавалася сімвалічная калона, а яшчэ некалькі гаспадарчых збудаванняў з цаглянымі падзямеллямі. А некалі ў сценах сядзібы была багатая калекцыя карцін і мапаў, старадаўніх даспехаў і шабляў, слуцкіх паясоў і старажытных кніг, дакументы, лісты Марыі Мнішак, Барбары Радзівіл, Стэфана Баторыя і іншых дзеячоў эпохі ВКЛ! Побач з сядзібаў Валадковічы пабудавалі ўласную піваварню, спіртзавод, тартак (піларама) і гуту (выраб шкла).
Пасля ўсталявання савецкай улады Іванская сядзіба пачала паступова руйнавацца. А пасля апошняй вайны, а яшчэ па прычыне абыякавасці ўлады да захавання гэтай гісторыка-культурнай спадчыны, у 70-я гады палац ператварыўся ў тое, што мы бачым цяпер перад сваімі вачыма. Хаця ў 90-я гады адзін бізнесовец збіраўся зрабіць тут камяніцу, але да справы задуманае так і не дайшло.
Фотаздымкі “Альтэрнатывы”, знятыя з дапамогай дрона DJI і здымача Canon 60:
Улетку, за калонай Валадковічаў даглядаюць буслы:
Але не ўся спадчына Валадковічаў бясследна знікла. У Чашніках, што ў 7 км ад Іванска, захавалася і працуе па сённяшні дзень Папяровая фабрыка (ранейшая назва “Скіна”, а цяпер “Чырвоная зорка”):
А яшчэ ад магнатаў захаваўся спіртзавод, вядомы пад старадаўнім брэндам “Чистый исток 1872”. Цяпер ён належыць ЗАТ “Мінскі завод вінаградных вінаў”, і працягвае вырабляць спірт, солад і нават шклоабмывальнікі. Вось як знешне выглядае гэты завод: